Курсы павышэння кваліфікацыі пры ГДАУ, якія адбыліся 14-18 студзеня, прайшлі больш за 50 пчаляроў, якія працуюць у гаспадарках Беларусі. Заняткі праводзілі супрацоўнікі факультэта ветэрынарнай медыцыны, сярод якіх у першую чаргу галоўны спецыяліст па пчолах дацэнт Мікалай Халько.
Вывучаліся тэхналогіі ўтрымання і развядзення пчаліных сем’яў, вывад пчаламатак, абмяркоўваліся меры барацьбы з хваробамі і шкоднікамі пчол, разглядаліся пароды і пытанні селекцыі. Анжаліка Шчапяткова пазнаёміла спецыялістаў з экстэр’ернымі прыкметамі пчол, якія можна пабачыць пад мікраскопам. Навучэнцы пазнаёміліся з музеем, які створаны пры факультэце, праглядзелі шэраг навуковых фільмаў. Заняткі адбываліся ад рання і да цямна, але настрой ва ўсіх быў добры. На пытанне, ці было на курсах што цікавае і карыснае, я пачуў адказ - вядома ж.
https://www.ggau.by/nowosti/1607-kursy-pavyshennya-kvalifikatsyi-pchalyaro-respubliki#sigProId2f336ccc6e