Амаль два тыдні з 4 да 15 снежня ў ГДАУ праходзілі павышэнне кваліфікацыі каля 140 галоўных заатэхнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. На самым пачатку з прамовай да навучэнцаў звярнуўся намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Віктаравіч Вайцяховіч.
У праграме навучання значыліся пытанні звязаныя з сучаснымі тэхналогіямі нарыхтоўкі кармоў, арганізацыяй кармлення дойнага статка па перыядах лактацыі, вывучаліся асновы праектавання рацыёнаў кармлення буйной рагатай жывёлы на ЭВМ, карыстання інфармацыйнай сеткай Internet, навіны ў прафілактыцы дысбактэрёзаў, прафілактыцы і лячэнні мастытаў. Слухачы пазнаёміліся пра ўзнаўлення статку праз тэхналогію in vitra, з асаблівасцямі працоўнай дамовы, этыкай дзелавых зносінаў і рознымі іншымі пытаннямі. У працэсе навучання былі выкарыстаны нават замежныя ўдзельнікі канферэнцыі па мастытам, якая праходзіла паралельна ў першыя дні вучобы.
Было цікава даведацца, што сярод галоўных спецыялістаў гаспадарак знаходзіліся і нашы нядаўнія выпускнікі, якія нарадзіліся ў Гродна. Яны працуюць ужо другі год і не пазбягаюць прафесіі, якую атрымалі. Заняткі праходзілі і выглядзе лекцый і у выглядзе практык у розных корпусах універсітэта, а таксама з выездам у СВК “Прагрэс-Верцялішкі”. Па выніках вучобы ўсе навучэнцы курсаў здавалі тэсты на кампутары.
https://www.ggau.by/nowosti/1603-pavyshenne-kvalifikatsyi-galo-nykh-zaatekhnika-selskagaspadarchykh-arganizatsyj#sigProIdfd9851913c