Два тыдні на павышэнні кваліфікацыі ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце знаходзіліся галоўныя ветэрынарныя ўрачы ўсіх узроўняў – ад раёнаў да гаспадарак. Вучобу праходзілі 160 чалавек. Вядучыя спецыялісты ўніверсітэта праводзілі з імі заняткі як тэарэтычныя, так і практычныя з выездам ў базавыя гаспадаркі ўніверсітэта.
Вынікам павышэння кваліфікацыі з'явіўся экзамен. На экзамене прысутнічалі дэкан ФВМ Віктар Віктаравіч Малашка, галоўны ветурач абласнога ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Тадэуш Вацлававіч Пальгуй, прарэктар па павышэнні кваліфікацыі Аляксандр Міхайлавіч Тарас. Пасля паспяховай сдачы экзамену спецыялістам крачыста былі ўручаны пасведчанні. Асноўная ўвага на павышэнні кваліфікацыі была нададзеная прафілактыцы хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, лячэбна-прафілактычным мерапрыемствам пры гадоўлі маладняку, ветэрынарным мерапрыемствам па захоўванні жывёлы, праектаванню рацыёнаў кармлення буйной рагатай жывёлы, кампутарным тэхналогіям, якія прыдаліся спецыялістам нават пры здачы экзамену, які праходзіў у выглядзе тэста. Сярод ветэрынарных урачоў, якія пабывалі на павышэнні, былі і нядаўнія выпускнікі ГДАУ.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1553-pavyshenne-kvalifikatsyi-veturacho-zavyarshylasya-23-listapada-vypusknym-ekzamenam#sigProId500feb0b58