Спачатку наведалі ААТ “Лідсельмаш”, гісторыя якога пачынаецца ў 1901 годзе з адкрыцця чыгуналіцейнага завода, які выпускаў прасцейшы сельскагаспадарчы інвентар і сельгасмашыны для коннай цягі. У савецкія часы завод спецыялізаваўся на выпуску бульбасажалак і бульбакапалак, якія адпраўляліся ва ўсе савецкія рэспублікі і на экспарт.
Нас сустракалі кіраўнікі завода – галоўны канструктар завода Іван Вікенцевіч Хацук, эколаг завода Людміла Ўладзіміраўна, намеснік дырэктара па прадажу Міхаіл Пятровіч. Функцыю гіда ўзяў на сябе Іван Вікенцевіч, які вадзіў нас па ўсіх цэхах, знаёміў з выставай тэхнікі, расказваў пра тыя нішы, якія займае завод.
Аказваецца, зараз каля 60% прадукцыі складае абсталяванне для сушэння, захоўвання і перапрацоўкі збожжа, якое завод пачаў выпускаць у 2005 годзе, каля 20% - сталёвыя панэльныя радыятары, якія выпускаюцца з 2009 года і астатні працэнт – каля 50 відаў рознай сельскагаспадарчай тэхнікі. Тэхніку тут выпускаюць пад заказ, бывае, што нейкія плугі вырабляюцца спецыяльна для цяжкіх глебаў Туркменістана.
На заводзе прымяняюцца самыя сучасныя тэхналогіі штампоўкі дэталяў, лазернай нарэзкі іх і гэтак далей. Завод забяспечвае працай больш, чым 1000 чалавек. У цэхах працуюць не толькі мужчыны, але і жанчыны. Многія аперацыі выконваюцца з дапамогай пультаў. Кампутары дазваляюць вельмі хутка рабіць праекты і ўводзіць у асартымент вытворчасць новых відаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Пасля наведвання ААТ “Лідсельмаш” мы зразумелі, наколькі гэта магутнае прамысловае прадпрыемства.
Каля гадзіны дня мы былі ўжо на прахадной ААТ “Лідскае піва”, дзе нас спаткаў галоўны тэхнолаг завода Дзмітрый Аляксандравіч Нікіфар, які таксама падрабязна пазнаёміў нас з тэхналогіяй вытворчасці лідскага піва розных гатункаў. У 2008 годзе фінская кампанія OLVI набыла кантрольны пакет акцый у ААТ “Лідскае піва”. Кошт пакета ў 51% акцый склаў тады 16 мільёнаў долараў.
Гісторыя завода распачынаецца з пабудовы яго лідскім мешчанінам Носелем Пупко ў 1876 годзе. На працягу трох пакаленняў гэтая сям’я жыла ў Лідзе і працавала на заводзе. Нам паказалі будынак, які захаваўся з тых часоў і, магчыма, праз нейкі час стане музеем.
Акрамя 11 гатункаў піва, “Лідскага хлебнага” і “Лідскага цёмнага” квасу, завод выпускае напіткі, што ўтрымліваюць сокі, пітную ваду (мае сваю свідравіну), ліманады, энергетычны напітак і сідр. У заключэнні нашага знаёмства з заводам была магчымасць дэгуставаць піва і квас.
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1510-znajomstva-z-pratsaj-zavoda-u-lidze#sigProId1b10fa7eab