Сустракаць гасцей на ганак выйшлі генеральны дырэктар ТАА “Гроднахлебпрам” Анатоль Міхайлавіч Пашкевіч, яго намеснікі: па вытворчасці - Сяргей Уладзіміравіч Літвінаў, па ідэалогіі – Марыя Мікалаеўна Арлова, галоўны тэхнолаг – Іна Іванаўна Олісава.
У канферэнцзале Анатоль Міхайлавіч расказаў нам пра гісторыю развіцця ТАА “Гроднахлебпрам”. Даведаліся што гэтае рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства складаецца з галаўнога прадпрыемства ў Гродна і пяці філіялаў, якія знаходзяцца ў Лідзе, Смаргоні, Слоніме, Ваўкавыску і Навагрудку. Ёсць і іншыя заводы, якія таксама выпякаюць хлеб. Вырабы РУВП “Гроднахлебпрам”, у сувязі з перавытвочасцю прадпрыемстваў ў вобласці, пастаўляюцца таксама ў Маскву і Санкт-Пецярбург.
Далей была экскурсія, падчас якой мы прайшліся па ўсіх асноўных вузлах тэхналогіі вытворчасці. Тут добрым гідам была намеснік дырэктара, галоўны тэхнолаг Іна Іванаўна Олісава, якая па ходу расказала аб тым, як выпякаюцца знаёмыя усім нам гатункі хлеба, напрыклад, “Спадар”, звычайны белы батон, як адбываецца іх нарэзка і ўпакоўка, адпраўка з завода. Мы даведаліся, што гродзенскі хлеб практычна не ўтрымоўвае ніякай хіміі, робіцца з дапамогай заквасак, у склад якіх уваходзяць дрожджы і малочнакіслыя бактэрыі. Мы бачылі як і дзе хлеб падыходзіць, выпякаецца, ахалоджваецца. Іна Іванаўна расказвала, а Анатоль Міхайлавіч частаваў гасцей спачату чорным, а потым такім жа гарачым, белым хлебам.
Пазнаёміліся з вырабам тортаў, пячэння, пернікаў. Дзве майстрыхі ажыццяўлялі свае фантазіі, каб упрыгожыць высокамастацкімі салодкімі вырабамі выставу “Еўрарэгіён Нёман-2012”. Анатоль Міхайлавіч Пашкевіч хваліўся, што гэтыя жанчыны не раз былі пераможцамі на розных выставах. А далей была дэгустацыя прысмакаў, якія выпускаюцца заводам, за круглым сталом і сяброўская размова. Дамаўляліся наконт практыкі для студэнтаў інжынерна-тэхналагічнага факультэта, ды і наконт магчымасці падпрацоўкі іх ў вольны ад вучобы час. Большасць з нас упершыню бачыла, як выпякаецца хлеб, без якога нельга абыйсціся ніводнага дня. І мы можам ганарыцца, што хлеб нашага хлебакамбіната, як яго ўсе па старой звычцы называюць, адзін з лепшых у рэспубліцы.
На вуліцы нас чакала яшчэ адно здзіўленне. У гэтым годзе хлебакамбінат з добрым густам аформіў перад уваходам клумбы, каменна-кветкавыя кампазіцыі. Іншым прадпрыемствам горада ёсць дзе павучыцца і пераняць вопыт. Наведванне нашага гродзенскага хлебакамбіната дадало добрага настрою і мы адправіліся на вуліцу Перамогі 27, каб пазнаёміцца з вытворчасцю прадукцыі на СААТ “Фірма АВС”.
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1508-dzen-tretsi-pavyshennya-kvalifikatsyi-vykladchyka-gdau-znajomstva-z-taa-grodnakhlebpram#sigProIdb303c28056