Даволі хутка даехалі да Гродзенскага кансервавага завода, які знаходзіцца ў Калбасіно. Да нас выйшаў намеснік дырэктара завода Дзяшкевіч Сяргей Леанідавіч, які коратка расказаў пра гісторыю завода і тое, якую прадукцыю ён выпускае.
Пазнаёміліся з тэхналогіямі атрымання яблычнага пюрэ, яго затарваннем, атрыманнем соку з морквы, а таксама кансерваваннем агуркоў. Завод на працягу года вырабляе вялікі спіс прадукцыі, але кожная кансервацыя мае свой кароткі сезон. На лініі, дзе раней кансервавалі гарошак, зараз атрымоўваюць яблычны сок. Знаёмства з прадпрыемствам адбылося хутка, мы паразмаўлялі з дырэктарам на тэму правядзення практыкі нашых студэнтаў тэхнолагаў на гэтым заводзе і, здаецца, знайшлі пагадненне.
На наступнае, прыватнае прадпрыемства ГроднаАграінвест, размешчанае ў раёне вёскі Бакуны, адправіліся на паўтары гадзіны раней часу. Спаткаў нас намеснік дырэктара Яўген Сцяпанавіч Талканіца, які адразу пачаў расказваць адкуль і на фундаменце чаго ўзнікла гэтае прадпрыемства, якое як мы зразумелі закупляе рапс і робіць з яго алей, але ў адрозненні ад Скідаля тут выкарыстоўваецца гарачае атрыманне алею. Яўген расказваў, чым гэтыя тэхналогіі адрозніваюцца паміж сабой. Алей тут атрымоўваюць таксама не ратыфікаваны і на ратыфікацыю адпраўляюць яго на Гомельскі ці Мінскі масла-маргарынавыя заводы, а таксама ён рэалізуецца на птушкафабрыкі, калгасныя жывёлагадоўчыя комплексы, вытворчае аб’яднанне “Азот”, на якім з яго вырабляюць біяпаліва. Акрамя алею на ГроднаАграінвест вырабляюць і грануляваны рапсавы жмых, попыт на які вырастае тады, калі заканчваецца зялёны корм. Пэўны працэнт гэтага жмыху адпраўляецца тым гаспадаркам, якія пастаўляюць насенне рапсу, з якога і робяць алей. Да размовы далучаецца і дырэктар прадпрыемства Таццяна Рыгораўна Валковіч, якая далей таксама суправаджае нашу пазнавальную вандроўку.
Акрамя абсталявання для захоўвання рапса і атрымання алею, адбылося знаёмства і з лабараторыяй, якая вызначае якасць сыравіны, і канчатковай прадукцыі. Аб магчымасцях лабараторыі распавяла яе загадчык Галіна Аляксандраўна. Змена ў вытворчым складаецца з двух аператараў і тэхнолага Ганны Юр’еўны Вандровіч, з якой мы таксама пазнаёміліся.
Прадпрыемства стараецца дапамагчы гаспадаркам вырасціць добры рапс, а для гэтага неабходны пэўныя сродкі аховы яго ад пустазелля, хвароб, а таксама ад шкоднікаў, мікраэлементы, насенне гібрыдаў рапсу. Таму, асобна воддаль стаяць будынкі, дзе захоўваюцца прэпараты, якія выпускаюцца вядомымі заходнімі фірмамі. Дылерамі гэтай кампаніі праводзіцца вучоба спецыялітаў гаспадарак, даюцца рэкамендацыі па правільным выкарыстанні сродкаў аховы не толькі рапсу, але і іншых сельскагаспадарчых культур. У аддзеле прадаж працуе Ірына Мікалаеўна, якая ў 1979 годзе закончыла вучобу на факультэце аховы раслін тады яшчэ Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута.
Зусім нечаканым было тое, што гаспадары вырашылі нас падсілкаваць канапкамі, цукеркамі, кавай і гарбатай. Пасля гэтага, у цудоўнай, з густам аформленай зале адбылася, калі можна так сказаць, канферэнцыя. Перад намі выступілі намеснік дырэктара Яўген Талканіца, арганізатар экспартна-імпартных аперацый Вольга Сарокіна і начальнік аддзела прадаж сродкаў аховы раслін Кацярына Валковіч. Паколькі ў нашай дэлегацыі было шмат супрацоўнікаў факультэта аховы раслін, а таксама прадстаўнік агранамічнага факультэта Фёдар Фёдаравіч Седляр, які з даўніх часоў сам праводзіць даследаванні менавіта на рапсе, атрымалася двухбакова зацікаўленая размова. Хочацца адзначыць, што ўсе былі вельмі ўдячны кіраўніцтву прадпрыемства ГроднаАграінвест за добра арганізаваную нашу вучобу.
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1504-drugi-dzen-pavyshennya-kvalifikatsyi-vykladchyka-gdau#sigProId12ef35289c