Распачалося з наведвання Скідальскіх прадпрыемстваў. Аб тым, з якімі аб’ектамі мы знаёміліся вясною, калі тыдзень былі ў Мінску і адтуль наведвалі розныя прадпрыемствы і выставы, звязаныя з аграрным сектарам, была інфармацыя ў вясенніх публікацыях на сайце. З 17 да 21 верасня на кожны дзень запланавана наведванне двух аб’ектаў перапрацоўкі прадукцыі.
Адразу наведаліся на ААТ “Скідальскі цукровы камбінат”, які быў пабудаваны ў 1949 годдзе і быў першым з 4 цукровых заводаў Беларусі. У 1954 годзе камбінат выйшаў на запланаваную магутнасць. Нас спаткала загадчык аддзела сыравіны камбіната Ала Іванаўна Малевіч, якая падрабязна расказала пра тое, як адбываецца прывоз і прыёмка цукровых буракоў. Зараз гэтыя працэсы ўсе кампутарызаваныя, пры ўзважванні кампутар адбірае машыны, буракі з якіх павінны прайсці кантроль на чысціню, утрыманне цукру і г.д. Ніводны чалавек, які працуе тут не можа ўмяшацца ў працэс вызначэння якасці сыравіны, якая паступае на камбінат.
Даведаліся пра фарміраванне кагатаў – вялікіх буртоў, у якіх буракі знаходзяцца на кароткачасовым ці доўгачасовым захоўванні. Усе, хто быў на камбінаце ўпершыню, здзівіліся, што перамяшчэнні буракоў у тэхналагічным працэсе адбываюцца за кошт вады, якая выкарыстоўваецца шматразова ў замкнутым цыкле. Буракі вызваляюцца ад рознага смецця, камянёў, якіх бывае сярод іх нямала, за кошт розных тэхнічных прыстасаванняў, з якімі мы пазнаёміліся. Ніякай ручной дапрацоўкі! Хіба што, такая выкарыстоўваецца ў лабараторыі паступаючай сыравіны, дзе ўручную ідзе даачыстка, абрэзка буракоў і г.д., каб вызначыць працэнт неабходнай скідкі для гаспадарак, да якіх тут адносяцца вельмі паважліва, улічваючы іх цікавасці. У лабараторыі акрамя ўтрымання цукру, аміннага азоту вызначаюцца і іншыя паказчыкі, якія могуць быць цікавымі для тых, хто буракі вырошчвае. Адбылася кароткая размова і з намеснікам дырэктара камбіната па сыравіне Сяргеем Яўгенавічам Кулікоўскім, які падзяліўся, што таксама закончыў калісьці наш аграрны ўніверсітэт.
У канферэнцзале аб усім працэсе працы камбінату расказала галоўны тэхнолаг Алена Восіпаўна Трыфілава. Было цікава, але і зразумела, што працэс атрымання цукру ці не самы складаны з усіх іншых. Я прыгадваў свае наведванні воцатнага заводу, а таксама дражджавога і крахмальнага заводаў, дзе ўсё было зразумелым. А тут, ад першага разу і не засвоіш, што за чым адбываецца. Замацоўвалі кароткую тэарэтычную падрыхтоўку мы непасрэдна ў цэхах камбінату. Спрабавалі па ходу нешта на смак у мерных цыліндрах, больш сухі цукар, але яшчэ не белы, з вядзерцаў.
Выпускнік нашага ўніверсітэта ўзначальвае цэх сушэння і гранулявання жому. Зараз завод мае магчымасць перапрацаваць увесь жом, але ўзнікае праблема з яго збытам. Раней яго можна было выгадна прадаць у Еўропу і набыць значную колькасць валюты, але зараз, як ні шкада, такі экспарт забаронены. Трэба спадзявацца, што часова. Увесь час ідзе рэканструкцыя прадпрыемства і хутка камбінат выйдзе на новую магутнасць – будзе перапрацоўваць 10 тысяч тон цукровыў буракоў штодня. Працэс атрымання цукру можна кантраляваць, а таксама, пры неабходнасці, рэгуляваць з дапамогай кампутараў, з працай якіх наведвальнікі таксама былі пазнаёмлены.
Наступным аб’ектам нашага наведвання было адкрытае акцыянернае таварыства “Агракамбінат “Скідальскі”, якое зараз актыўна развіваецца і мае свае філіялы – свінагадоўчыя комплексы, якія маюць цэхі забою і перапрацоўкі, птушкафабрыкі, комплекс па адкорму буйной рагатай жывёлы, некалькі гаспадарак, млын, камбікормавая прадпрыемствы, крупяны цэх, філіял па атрыманні алею з рапсу. З сістэмай захоўвання збожжа ў сіласах, працэсам атрымання мукі і крупы, рапсавага алею нас знаёмілі намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргей Леанідавіч Дзяшкевіч і нядаўняя выпускніца інжынерна-тэхналагічнага факультэта ГДАУ. Выкладчыкі паднімаліся на верхнія паверхі мукамольнага прадпрыемства і па меры апускання да першых знаёміліся з сістэмамі ачысткі зерня, размолу, прасейвання яго і, нарэшце, фасавання і захоўвання прадукцыі. У гэты дзень вялікая група выкладчыкаў набыла багаж ведаў, які ў большай ці меншай ступені будзе перадавацца будучым спецыялістам аграрнага сектару. Усе шчыра дзякавалі тых, хто не пашкадаваў свайго часу каб вандроўка атрымалася змястоўнай, цікавай і карыснай.
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1499-vosenskae-pavyshenne-kvalifikatsyi-vykladchyka-gdau#sigProId296ed1821e