Традыцыйна навукова-практычныя канферэнцыі у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце праходзяць вясной. Падчас правядзення V Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Перспектывы развіцця вышэйшай школы”, якая адбылася ў траўні месяцы, паабяцаў гасцям з розных краін свету, што матэрыялы аб культурнай праграме будуць змешчаныя на сайце ўніверсітэта.
Некалькі гадоў назад самым цікавым мерапрыемствам для гасцей, якія жадалі бліжэй пазнаёміцца з Гарадзеншчынай, былі экскурсіі на Аўгустоўскі канал, куды дабіраліся ці аўтобусам, ці цеплаходам “Вольга Соламава”. З часам з’явіўся яшчэ адзін аб’ект, якім можа ганарыцца наша зямля – агра-турыстычны комплекс “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”, пабудаваны Гродзенскім мясакамбінатам. У будаўніцтве аб’ектаў маёнтка прымалі ўдзел студэнцкія будаўнічыя атрады ГДАУ, ды і зараз там можна спаткаць нашых выпускнікоў, якія даглядаюць коней, ды і за астатняй жывёлай і птушкай, якая там ёсць, патрэбны уход спецыялістаў.
Жывёла адчувае сябе на тэрыторыі маёнтка не горш, чым ў вальерах Белавежскай пушчы. У адным загоне жывуць куры, качкі, трусы, паўліны, свінкі….У іншым месцы козы, казулі, авечкі, алені…З мэтай бяспекі наведвальнікаў праз тэрыторыю з жывёлай арганізаваны экскурсіі на дыліжансах, падчас якіх можна даведацца аб багацці фаўны і флоры нашага краю. На тэрыторыі ёсць дзе паабедаць, ці павячэраць.
На наступны дзень некалькі удзельнікаў канферэнцыі заставаліся, каб бліжэй пазнаёміцца з нашым горадам, які заўсёды пакідае добрае ўражанне сваёй старажытнасцю, дагледжанасцю і чысцінёй. Мы разам з імі гулялі па гораду, і я расказваў пад час гэтай вандроўкі пра цікавыя падзеі з яго гісторыі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1483-vyartayuchysya-da-kanferentsyi-perspektyvy-razvitstsya-vyshejshaj-shkoly#sigProIdc5eeab0b98