Дзіна Міхайлаўна Суленка, якая пераехала працаваць у сталіцу, не забыла пра сваю Альма Матэр, у інтэрнаце якой кожны год пасяляліся нямецкія студэнты разам са студэнтамі розных універсітэтаў Беларусі, якія займаюцца валанцёрскай справай. Яна пагаварыла з рэктарам універсітэта Вітольдам Казіміравічам Песцісам і ён дазволіў пасяліць гасцей у студэнцкім інтэрнаце.
Адразу ж пасля пасялення мы адправіліся знаёміцца з горадам. Дамовіліся спаткацца каля Лютэранскай кірхі, адкуль і пачалася пешая экскурсія. Беларускія студэнты, якія прыехалі разам з нямецкімі добра валодаюць нямецкай ці англійскай мовамі. Таму ў мяне адразу было некалькі перакладчыкаў. Адна нямецкая дзяўчына задавала пытанні на польскай мове, ад чаго на пачатку памылкова палічыў яе полькай. Пасля таго, як мы дабраліся да Савецкай плошчы, на аўтобусе адправіліся на вячэру ў сталоўку аднаго з гродзенскіх заводаў. Пасля вячэры экскурсія працягвалася і мы пабывалі яшчэ каля Старога і Новага Замкаў, Каложы.
Праграма некалькі дзённага прабывання гасцей прадугледжвала працу на могілках, наведванне заставы імя В.Усава, спатканне ў аблвыканкаме і нешта яшчэ. Але гэты матэрыял толькі аб першым дні побыту гасцей з Германіі ў Гродна і ў ГДАУ.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1480-nyametskaya-moladz-navedala-grodna-i-agrarny-niversitet#sigProIdbf5b192bf5