18 чэрвеня ўжо ў трэці раз рэктар SGGW Алойзы Шыманскі з прарэктарамі і дэканамі свайго ўніверсітэту наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У іх адбылося спатканне з Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне, затым з рэктарам ГДАУ Вітольдам Песцісам. З аграрных вышэйшых навучальных устаноў SGGW знаходзіцца ад нас найбліжэй, і таму ўжо шмат гадоў развіваюцца добрыя адносіны паміж нашымі ўніверсітэтамі.
У чарговы раз рыхтуецца група нашых студэнтаў біятэхналагічнага факультэта накіравацца на вытворчую практыку пад Варшаву ў вучэбна-вопытную гаспадарку SGGW. Гэтыя пытанні вырашаюцца і пад час сённяшняга візіту. Некалькі выпускнікоў закончылі ці працягваюць вучобу ў дактарантуры ў Варшаве. Пасля прыёму у рэктара была арганізавана экскурсія па гораду, знаёміліся з Гродзенскай даўніной. Сфатаграфаваліся каля помніка Леніну, каля доміка Элізы Ажэшкі, каля нашага біятэхналагічнага корпуса, дэканам якога з’яўляецца Яўген Добрук. Гэта дзякуючы ў першую чаргу яго намаганням, нашы адносіны з польскімі аграрнымі ўніверсітэтамі развіваюцца ўжо больш за 20 гадоў. Сустрэчы працягваліся з нашымі супрацоўнікамі і на наступны дзень. Прафесар Беата Мадрас-Маеўска, якая ў Гродна знаходзіцца ўпершыню, хацела пабачыцца з начам пчаляром Мікалаем Халько. У планах дэлегацыі наведванне Белавежскай Пушчы, куды іх будзе суправаджаць Яўген Добрук.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1439-kia-nitstva-varsha-skaga-agrarnaga-universiteta-sggw-zno-navedala-gdau#sigProId924edc4286