Фотаздымак галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта выпадкова заўважыў на працоўным стале прарэктара па навуковай працы Сяргея Анатольевіча Тарасенкі. Не кожны дзень в вышыні птушынага палёту можна глянуць на будынак свайго ўніверсітэта, які на сёняшні дзень мае ўжо зусім іншы ўваход.
Даведаўся і пра гісторыю яго з’яўлення. Аказалася, што начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій Тадэвуш Казіміравіч Шчарбовіч не толькі, як аматар, можа наглядаць за зоркамі знізу, але і паглядзець на зямлю зверху. Ён прыняў удзел у здымках фільма пра вопытнае поле ўніверсітэта яшчэ восенню 2008 года, а заадно, пралятаючы над універсітэцкім гарадком на так званым раней “кукурузніку”, зрабіў некалькі фотаздымкаў і галоўнага корпуса з ваколіцамі. Фатаграфаваць з Ан-2, які пад час палёту ўвесь трасецца, складана, але, як аказалася магчыма.
https://www.ggau.by/nowosti/1420-galo-ny-korpus-gdau-z-vyshyni-ptushynaga-paljotu#sigProIdc2694f70e1