3ранку, спаткаліся разам прадстаўнікі ГДАУ – Тадэуш Шчарбовіч, аўтар гэтых радкоў і Галіна Белабокая з аддзелу адукацыі Ленінскага райвыканкама г. Гродна каб абмеркаваць пытанні прадстаўлення ў прэзентацыі таго, што ведаем пра абсерваторыю на будынку былога Рэальнага вучылішча, а зараз - Старога корпуса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Тадэуш Казіміравіч не губляў часу дарма, ён ужо спаткаўся з гродзенскімі аматарамі астраноміі Андрэем Пракаповічам і Іванам Адаміным, ад якіх даведаўся, што на Беларусі існуюць 4 прыватныя абсерваторыі, прычым, дзве з іх маюць прысвоеныя міжнародныя нумары Кембрыджскім універсітэтам.
Вырашылі падняцца да самой абсерваторыі, каб зрабіць замеры памяшкання. Бо адзін з астраномаў аматараў ужо заказваў і распрацоўваў купал для сваёй абсерваторыі, які падобны да маючага быць узнесеным над вешай будынка Старога корпуса ГДАУ. Паколькі будынак ветэрынарнага факультэта быў пабудаваны на гадоў 15 раней за будынак Рэальнага вучылішча па дарозе звярталі ўвагу на каванае аздабленне лесвіц паміж паверхамі яго і спадзяваліся, што адшукаюцца нейкія падабенства. Аказалася, што розніца ўсё ж існуе. Падняліся у памяшканне абсерваторыі, памеры якога аказаліся 2,8 х 2,8 м. Сцены дастаткова тоўстыя, вокны ўзорныя. Цікава, што захаваліся створаныя ад пачатку рамы вокнаў вежы і металёвыя элементы іх.
Пасля гэтага мы з Галінай Леанідаўнай Белабокай павандравалі па памяшканнях будынку, які будаваўся 100 гадоў назад. Дзе-нідзе можна было бачыць, што тынкоўка сцен выканана з выкарыстаннем трыснягу, звязанага паміж сабой тонкім дротам, а столі - з выкарыстаннем, так званай, “дранкі”. У калідорах і пакоях захаваліся падлогі з тагачаснага паркету, практычна не пашкоджана і керамічная плітка, а на дзвярах элементы разнога драўлянага дэкору. Яраслаў Уладзіміравіч Васілюк, да якога мы завіталі, расказаў, што ў пакоі пад нумарам 27 у 1948-1951 гадах працаваў сакратаром Гродзенскага абкама партыі Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, якога шмат хто можа памятаць па фільму “Чырвонае лісце” і імя якога зараз носіць вытворчае аб’яднанне “Азот”. Дзіўна, што на корпусе да гэтага часу адсутнічае мемарыяльная шыльда.
У адрозненні ад корпуса факультэта ветэрынарнай медыцыны, у будынку БТФ шмат сістэм вентыляцыі, з якіх бачна, што зробленыя яны віленскімі інжынерамі па прозвішчу Гушча і Маліноўскі. Гэта наводзіць на думку, што магчыма дырэктар Рэальнага вучылішча Уладзімір Лідэрс пры пабудове корпуса карыстаўся сваімі сувязямі, якія захаваліся з віленскага перыяду яго жыцця.
Пакуль мы рабілі пазнавальную экскурсію па будынку, Тадэуш Казіміравіч схадзіў да даследчыцы гісторыі Рэальнага вучылішча і гімназіі імя А.Міцкевіча, якая была ў будынку пасля эвакуацыі вучылішча ў Калугу, Наталлі Канюк і набыў у яе нейкі фотаздымак.
Фотаздымкі, зробленыя падчас нашай вандроўкі 4 красавіка прадстаўленыя ніжэй. Частка з іх - дэкаратыўныя элементы стогадовай даўніны.
https://www.ggau.by/nowosti/1393-dasledavanne-vezhy-nad-yakoj-z-chasam-pavinny-adnavitstsa-kupal-abservatoryi-i-suchasny-teleskop#sigProId59b03df098
Крыху інфармацыі, атрыманай з інтэрнэту пра развіццё астраноміі на нашых землях
На адным з фотаздымкаў 1910 года, адшуканых у інтэрнэце бачны гурткоўцы аматары астраноміі з вучылішча, ды і дарослыя, са сваім кіраўніком ксяндзом Люцыянам Халецкім (1863-1963), сфатаграфаваныя разам з трыма тэлескопамі, якія тады былі ў іх.
Гродзенскае Рэальнае вучылішча ў 1910 годзе размяшчалася ў іншых арэндаваных памяшканнях. Магчыма, пры пабудове свайго будынку, Уладзімір Лідэрс і пабудаваў абсерваторыю для гэтых гурткоўцаў. Знойдзены намі фотаздымак на форуме. На форуме шмат інфармацыі пра тэлескопы дае Лявон (на жаль пакуль больш аб ім для мяне нічога невядома). Вось што ён цытаваў у 2008 годзе: У адказ на просьбы прафесара Томаша Жебровского (1714-1758), каб забяспечыць факультэт фізікі і астраноміі Віленскага Ўніверсітэта абсталяваннем і тэлескопамі, князь Мікалай Радзівілл (1702-1762), ахвяраваў тэлескоп 4 фута даўжынёй, які быў выраблены ў Нямеччыне. Тэлескоп абшыты скурай, з надпісам, гравіраваным золатам: Dono celsissimi principis Michaelis Radziwill palat: Viln. supr: ducis exerc: M.D.L. cessit Acad: Viln: S. J. ad usum astronomicos. Цікава, што тут прыводзіцца і фотаздымак таго тэлескопа, які мы паўторым у гэтым артыкуле.
На форуме прыводзяцца цікавыя і іншыя звесткі з астраноміі на Беларусі. 15 студзеня 1742 году нарадзіўся наш зямляк Францішак Нарвойш. У краязнаўчай літаратуры дзейнасьць гэтага славутага матэматыка і інжынэра апісваецца наступным чынам:
“Пачынаючы з 1771 году, на працягу пяці гадоў, сяляне прынёманскіх вёсак ад Горадні да Вяльлі ня мелі спакою. Магутныя выбухі раз-пораз гучалі над Нёмнам.
Зьдзяйсьняўся грандыёзны праект - задума расчысьціць рэчышча ад парогаў: было ўзарвана каля трох мільёнаў буйных камянёў. Аўтарам гэтага нечуванага ў сьвеце праекту быў выпускнік Віленскай езуіцкай акадэміі Францішак Нарвойш. Малады вучоны пасьля сканчэньня акадэміі атрымаў накіраваньне ў Гарадзенскую езуіцкую калегію, дзе яго заўважыў вядомы беларускі рэфарматар, падскарбі Вялікага княства Літоўскага Антон Тызэнгаўз. Тызэнгаўз плянаваў пашырыць у Горадні мануфактурную вытворчасьць, стварыць астранамічную абсэрваторыю і сьвецкую вышэйшую адукацыю. Першай агульнай справай вучонага і магната стаў праект паляпшэньня суднаходзтва на Нёмне. Потым на замову Тызэнгаўза Нарвойш рабіў новыя машыны і варштаты для гарадзенскіх мануфактур. Празь дзесяць гадоў Нарвойш вярнуўся ў Вільню, дзе стаў прафэсарам Віленскай акадэміі і першы ў нашых краях стаў выкладаць вышэйшую матэматыку і выхаваў цэлае пакаленьне матэматыкаў, фізыкаў, астраномаў, навуковая дзейнасьць якіх ператварыла Віленскі ўнівэрсітэт ў адзін з галоўных цэнтраў навуковай думкі Эўропы.
Нарвойш Франц Миликонт - заслуженный профессор высшей математики в Виленском университете, кафедральный каноник Самогитской епархии; родился 15 января 1742 года в Вилькомирском уезде Ковенской губернии. Восьми лет от роду поступил в низшее иезуитское училище, по окончании курса в котором 16 декабря 1756 года перешел в иезуитскую же коллегию в Шэнберге. Вступив в орден иезуитов, Нарвойш отправился в Вильну, куда в это время прибыли два знаменитых математика — изгнанные из Франции иезуиты Россиноль и Флери. В числе немногих лиц, допущенных к занятиям высшей математикой под руководством французских ученых, был и Нарвойш. В скором времени он настолько выделился из среды прочих слушателей своими успехами и способностями, что, когда Россиньоль и его товарищ покидали Вильну, отправляясь в Китай, они указали на него, как на своего достойного преемника. Нарвойшу была предложена кафедра высшей математики и в то же время он был удостоен ученых степеней доктора философии и доктора богословия. Спустя несколько времени, вследствие недоразумений с начальством, Нарвойш был лишен кафедры и сослан в Гродно, где преподавал пиитику в инфиме. В год уничтожения иезуитского ордена (1773) он был преподавателем математики в Несвиже; затем, под его руководством и при непосредственном его участии производилось определение географической широты многих местностей Литвы. По окончании этой работы Нарвойшу было поручено руководить работами по урегулированию русла Немана и уничтожению природных препятствий для судоходства по этой реке. Работы производились в течение трех лет, и Нарвойш, удачно разрешив предложенную ему сложную задачу, приобрел известность. После уничтожения иезуитского ордена Нарвойшу была предложена кафедра философии в Вильне, но он отказался, так как литовский подскарбий граф Тизенгаузен пригласил его к себе для помощи в предприятиях, имевших целью поднятие народной торговли и промышленности. Вскоре Нарвойш был командирован в Германию, Голландию и Англию для обозрения различных фабрик и других промышленных заведений и покупки оптических приборов для предполагавшейся в то время в Гродне астрономической обсерватории. За границей Нарвойш пробыл пять лет, вынес там много неприятностей, и только благодаря поддержке польского резидента в Англии был в состоянии вернуться в отечество. В 1783 году он занял кафедру высшей математики в Виленском университете, оставаясь в то же время кафедральным виленским каноником и настоятелем приходов гродненского и собоцкого. Профессорскую кафедру Нарвойш занимал до самой смерти, последовавшей 26 июня 1819 года в Вильне. По отзыву биографов, Ф. М. Нарвойш был самый ученый из бывших виленских иезуитов. Он оставил много интересных карт по гидротехнике, хранившихся вместе с другими его трудами в библиотеке Виленского университета.
Аказваецца з нашых мясцін паходзіць і яшчэ адзін знакаміты беларускі асветнік, астраном - Марцін Пачобут - Адляніцкі (30.10.1728 – 08.02.1810). Нарадзіўся ў в. Сламянцы Гродзенскага павета. Вучыўся ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме (1740-43). У 1745 уступіў у ордэн езуітаў і адбываў у Вільні двухгадовы навіцыят. Потым вучыўся ў Слуцкай педагагічнай семінарыі і ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе сумяшчаў заняткі па граматыцы і тэалогіі з наведваннем лекцый па філасофіі.
У 1753- 54 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. Тут ён зацікавіўся астраноміяй і для ўдасканалення ведаў накіраваўся ў Пражскі універсітэт.
У 1756 Пачобут - Адляніцкі вярнуўся на радзіму і працягваў займацца тэалогіяй і астраноміяй. Атрымаўшы ў 1761 ступень бакалаўра тэалогіі, ён зноў выехаў на вучобу за мяжу, астранамічную практыку праходзіў у абсерваторыях Марселя, Авіньёна і Неапаля. Вынікі яго першых астранамічных назіранняў былі часткова апублікаваны французскім астраномам Э.А. Паліянам у кнізе Мірны дагавор паміж Дэкартам і Ньютанам (1763). Вярнуўшыся ў Вільню, у 1764 атрымаў тытул магістра філасофіі і свабодных навук і стаў арганізатарам і першым дырэктарам (1765-1807) Віленскай астранамічнай абсерваторыі. З 1764 Пачобут - Адляніцкі працаваў прафесарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарганізаваў у Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага і быў яе рэктарам (1780 - 1803).
Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у т.л. назіранні за зоркамі і планетамі Сонечнай сістэмы. Марцін Пачобут - Адляніцкі стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб’яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі вучоныя-астраномы Я.Снядэцкі, А.Стжэцкі, М.Глушневіч, П.Смыслоў, В.Карчэўскі і інш. Ён падтрымліваў ідэю існавання мноства сусветаў, падзяляючы гіпотэзу аб іх планетарнай будове.
Вынікі даследаванняў, якія праводзіліся ў Віленскай абсерваторыі, адлюстроўваліся ў спецыяльных рукапісных журналах назіранняў, якія сведчаць аб велізарнай працаздольнасці Пачобута - Адляніцкага , яго навуковым фанатызме і адданасці выбранай справе.
Штодзённа ў гэтых журналах ён і яго памочнікі фіксавалі становішча планет Сонечнай сістэмы, Месяца, удакладнялі элементы руху нябесных цел, становішча сузор’яў, аналізавалі даныя комплексных даследаванняў многіх праблем (напр., адначасовае вызначэнне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Гродна, Кракава).
Пасля наведвання ў 1768-69 абсерваторый Англіі, Даніі, Германіі, Галандыі і Францыі П.-А. арганізаваў даследаванні сонечных плям, спрабаваў вызначыць дакладную адлегласць ад Зямлі і Сонца, выкарыстаўшы надзвычай рэдкую з’яву - праходжанне Венеры паўз Сонца (гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор’е). Ён вёў назіранні сонечных і месячных зацьменняў, даследаваў перамяшчэнне камет, вывучаў зацьменні кольцаў Сатурна і спадарожнікаў іншых планет, значную ўвагу надаваў вывучэнню сузор’яў Цельца і Скарпіена, а таксама астэроідаў (адзін з першых вылічыў арбіту Церэры), працягваў працу па вызначэнні і ўдакладненні геаграфічных каардынат розных мясцін. Найбольшы вынік далі яго спробы вызначыць размяшчэнне Меркурыя. Яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, і гэта паслужыла вядомаму французскаму астраному Ж. Ж. Лаланду матэрыялам для складання новых астранамічных табліц. Пра навуковую каштоўнасць даследаванняў Астранамічнай школы Пачобута - Адляніцкага французскі вучоны напісаў у сваёй кнізе Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі ад 1781 да 1802 (1803), дзе, у прыватнасці, адзначыў новае сузор’е - Цяльца Панятоўскіх.
9.8.1773 П.-А. разам з Ю.Міцкевічам і А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыццё новай зорнай асацыяцыі. Паведамляючы пра дзесятак дастаткова прыгожых зорак, яны пісалі ў сваім Журнале назіранняў: Шчыт Сабескага, які ззяе побач з іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара (адсюль і назва першай зоркі новага сузор’я - Цялец Каралеўскі). Адкрыццё П.-А. і яго аднадумцаў было зацверджана Парыжскай акадэміяй навук і ў 1878 уключана ў вядомы каталог Фламстэда. У 1793 П.-А. ўдзельнічаў у комплексным даследаванні сонечнага зацьмення, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямнога шара, у т.л. у Вільні, Гродне, Варшаве і Кракаве Ён напісаў спецыяльныя працы, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменні, рух планет, расказваў пра выкарыстанне матэматычных метадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстанню дасягненняў навукі. Марцін Пачобут - Адляніцкі займаўся таксама картаграфіяй, геадэзіяй і інш. У 1778 ён выбраны членам-карэспандэнтам Французскай акадэміі навук.
Прыкметны ўклад зрабіў Пачобут - Адляніцкі у развіццё асветы ў родным краі, у папулярызацыю астранамічных і матэматычных ведаў. Як рэктар Віленскага універсітэта, ён прымаў удзел у дзейнасці Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі і Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканаленні навучальнага працэсу і выхавання навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага універсітэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасці медыцынскага факультэта і невялікіх кафедраў), арганізаваў ва універсітэце 2 аддзяленні - фізічнае (з факультэтамі матэматыкі, фізікі і медыцыны) і маральнае (з факультэтамі логікі і права), адкрыў 4-гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 Марцін Пачобут - Адляніцкі распрацаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага Таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў развіццё як фундаментальных тэарэтычных канцэпцый так і канкрэтных ведаў у галіне геаметрыі, механікі, земляробства, анатоміі і інш. навук. У мэтах пашырэння навуковых ведаў сярод насельніцтва і больш эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасцю ён узначальваў універсітэцкую друкарню, якая ў 1775 была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцом А. Тызенгаўзам. Па яго прапанове на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя вучоныя Я Жылібер, І. Страйноўскі, П. Галанскі, І. Багуслаўскі і інш.
“Яшчэ ў 1736 годзе ў Нясвіжы быў напісаны на лацінскай мове курс пра выраб сонечных гадзіннікаў розных канструкцыяў. Каля Троіцкага касцёлу, пабудаванага у 1758 годзе ў стылі позняга барока з цэглы ў в. Ішчална Шчучынскага раёну з паўднёвага боку касцёла знаходзіцца сонечны гадзіньнік Ён уяўляе сабою круглы абцясаны пастамэнт з камяню вышынёю каля 1 м і дыямэтрам каля 0,5м. . Двума сталевымі стрыжнямі да яго прымацавана медная круглая пласьціна дыямэтрам 0,3 м. Трохкутняя стрэлка на палову зламаная. На пласьціне выгравіраваны: цыфэрблят , прозьвішча майстра (J.Malecki), месца вырабу (Wilna), геаграфічная шырата в.Ішчална (54 *41”2’). Гэты гадзіньнік адносіцца да клясы гарызантальных сонечных гадзіньнікаў з трохкутняю стрэлкаю, верхні кут якой накіраваны на Палярную зорку. Цень ад стрэлкі падае на гарызантальны цыфэрблаят, часавыя дзяленьні якога няроўныя між сабою. Верагодна, гэты гадзіньнік быў замоўлены да заканчэньня будовы касцёлу. Ён уяўляе сабою цікавы ўзор дакладнае мэханікі, вырабленай у беларускай Вільні у 18 ст. Прыведзеная інфармацыя яшчэ раз даказвае цікавасць гарадзенцаў да астраноміі ў мінулыя часы. Пры цытаванні мною захаваны правапіс усё таго ж Лявона Лаўрэша.