Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт прадставіў свае факультэты для будучых абітурыентаў з Гродна і Гродзенчскага раёна. Адкрыў сустрэчу рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс, які даходліва расказаў пра вучобу ў нашым ўніверсітэце. Гэта перспектывы атрымання цудоўнай адукацыі з адначасовым атрыманнем правоў катэгорыі "В";, магчымасць атрымаць пад час вучобы асобны дыплом аб другой вышэйшай адукацыі, пры умове добрай вучобы па першай і ў той жа час магчымасць адразу засяліцца ў інтэрнат, які прадастаўляецца 100% студэнтаў.
Пасля рэктара выступалі дэканы факультэтаў, кожны з якіх у кароткай прамове спрабаваў даказаць, што іх факультэт самы перспектыўны ці самы прэстыжны. На факультэты эканамічнага і бухгалтарскага профіляў патрэбна прадставіць сертыфікаты тэсціравання па матэматыцы, замежнай, а таксама беларускай ці рускай мове. На факультэты сельскагаспадарчага профілю патрэбны сертыфікаты па біялогіі, хіміі і мове, на інжынерна-тэхналагічны факультэт – па матэматыцы, хіміі і беларускай ці рускай мове. Выступы дэканаў суправаджаліся некалькімі слайдамі на экране, а паміж імі выступалі студэнты-спевакі амаль ад кожнага факультэта. Гэта Антон Бажко, Арцём Прэсняк, Таццяна Нос, Анастасія Мазурнішвілі.
Шаноўныя абітурыенты – шчыра запрашаем на вучобу ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Па ўласным пытанням звяртайцеся ў прыёмную камісію ўніверсітэта па тэлефону +375 (152) 62-36-17.
Далей фотарэпартаж з Дня адчыненых дзвярэй у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
https://www.ggau.by/nowosti/1390-dzen-adchynenykh-dzvyarej-prajsho-3-krasavika-2012-goda-gdau#sigProIdd00751b076