Са студэнтамі агранамічнага факультэта, якія збіраюцца ехаць на пераддыпломную вытворчую практыку па галіне розных нямецкіх саюзаў у Германію, заняткі праводзіць этнічная немка Ганна Яланава. Заглянуў на заняткі і пабачыў, што акрамя нашых студэнтаў там прысутнічае і яшчэ адзін прадстаўнік з Германіі - Эдэль Франк, які прыехаў каб правесці адбор нашых студэнтаў на практыку.
Мне давялося папрысутнічаць пры размове прадстаўнікоў саюзу “Аполла” з некалькімі студэнтамі. Іх цікавіла якую спецыяльнасць набываюць студэнты, ці маюць яны правы трактарыста і аўтамабіліста, у якіх гаспадарках хацелі бы яны працаваць – у буйных, ці невялікіх сямейнага тыпу, у галіне раслінаводства ці жывёлагадоўлі, якая матывацыя паехаць на практыку менавіта ў Германію, кім яны бачаць сябе пасля завяршэння ўніверсітэта і г.д. Былі нават падступныя пытанні: якіх шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб цукровых буракоў хто ведае, якія ўгнаенні будуць яны ўносіць пад пшаніцу і колькі кілаграм яе будуць высяваць на гектар, якую ўраджайнасць рапсу атрымліваюць у Беларусі і іншыя.
Калі падсумаваць адказы, то за нашых студэнтаў можна было не чырванець Яны закончылі ўжо аграрныя каледжы, вучацца на другім курсе ўніверсітэта, усе маюць правы і аўтамабіліста і трактарыста. І, нават дзяўчына, Вераніка Шыгель сказала, што мае вопыт працы на трактары, з жывёлай таксама ўмее працаваць, паколькі ў бацькі свая фермерская гаспадарка і ў будучым, калі адпрацуе два гады, будзе таксама працаваць у фермерстве. Заўважыў, што і іншыя студэнты плануюць у будучым працаваць ў розных сельскагаспадарчых прадпрыемствах, у тым ліку і фермерскіх. Магчыма таму нашы студэнты хочуць пазнаёміцца з тэхнікай і тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў раслінаводстве Германіі. Але, да гэтага часу ў нашым аграрным універсітэце няма факультэта, на якім рыхтавалі бы фермераў. Для добрай іх падрыхтоўкі ў нас ёсць усе неабходныя кадры – спецыялісты ў галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі, аховы раслін і ветэрынарнай справы, тэхнолагі захоўвання і перапрацоўкі раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі, бухгалтары і эканамісты.
Нашы сувязі з нямецкімі партнерамі існуюць з 90-х гадоў. Мы накіроўваем студентаў ў Германію праз Нямецкі сялянскі саюз, Нямецкі баварскі саюз, але ёсць надзея, што і саюз “Аполла” таксама будзе займаць важнае месца ў арганізаціі практычнай адукацыі нашых студэнтаў. Марыя Клаўдзіс – прадстаўнік “Аполла” нядаўна заняла пасаду кіраўніка праекту і паабяцала, што пастараецца добра арганізаваць практыку і курыраваць нашых студэнтаў, каб не было ніякіх непаразуменняў. Мы лічым, што і сапраўды практыка нашых студэнтаў за мяжой будзе арганізавана на высокі узроўні.
https://www.ggau.by/nowosti/1337-adbylasya-razmova-studentau-z-pradstaunikami-sayuzu-apolla#sigProIdb122fde07f