Канцэрт ансамбля “Белыя росы” у аграрным універсітэце адбыўся дзякуючы ініцыятыве рэктара Вітольда Казіміравіча Песціса і прафсаюзнага камітэта. Калектый ансамбля зрабіў сапраўднае свята для ветэранаў універсітэта, супрацоўнікаў і студэнтаў. Як сказаў Вітольд Казіміравіч, канцэрт адбыўся пасярод двух свят – 23 лютага і 8 сакавіка, і тыя, хто прысутнічаў на ім атрымалі вялікае задавальненне.
Хацелася бы зрабіць невялікае адступленне ў гісторыю. У савецкія часы ў Гродна існавалі народныя ансамблі танца, такія як “Раніца”, базай якога быў палац культуры тэкстыльшчыкаў, “Праліца” – палац культуры прадзільна-ніткавага камбінату, “Вянок” – палац культуры хімікаў і іншыя. Нейкая частка студэнтаў сельскагаспадарчага інстытуту ва ўсе часы ўдзельнічала ў падобных калектывах. Мне давялося акрамя “Вянка” з перапынкамі 20 гадоў танцаваць яшчэ і ў народным ансамблі песні і танца “Нёман”. Не адбывалася ніводнага свята, на якім бы ўсе гэтыя калектывы не сустракаліся на той ці іншай сцэне Гродна, Мінска, Масквы, Літвы ці Украіны. Вядома ж, кожны імкнуўся заняць месца лепшага.
У 1987 годзе кіраўнік народнага ансамбля танца “Раніца” Яўген Штоп пачынае ствараць новы прафесійны калектыў, які плануе працаваць пры абласной філармоніі. Акрамя асобных удзельнікаў “Раніцы ”у адборы ўдзельнічалі прадстаўнікі з розных рэспублік – Расіі, Украіны, Літвы. Да восені 2011 года ансамбль “Белыя росы” знаходзіўся ў складзе абласной філірмоніі. Углядаўся падчас канцэрту ў твары ўдзельнікаў сучасных “Белых росаў” і разумеў, што нікога са старых знаёмых у калектыве не засталося. Гэтай восенню калектыў адзначыць 25-ыя ўгодкі.
Наша сцэна актавай залы не разлічаная на выступленне вялікай колькасці артыстаў, таму ў танцах была задзейнічана не звычайная колькасць пар, а паменшаная. Але гледачы аб гэтым не задумваліся, яны аднолькава цёпла апладысментамі сустракалі кожны нумар праграмы, хай сабе гэта былі песня, танец, ці толькі музыка. І Вітольд Казіміравіч Песціс пры ўручэнні кветак ад чыстага сэрца дзякаваў артыстаў за выступ і жадаў ім далейшых творчых поспехаў. Гэты канцэрт, думаю, быў адначасова і нашай падтрымкай калектыву, які з восені пачаў існаваць незалежна ад абласной філармоніі. Аб тым, што адбывалася на сцэне і ў зале, глядзіце фотарэпартаж.
https://www.ggau.by/nowosti/1334-vystupi-ansambl-pesni-tantsa-i-muzyki-belyya-rosy#sigProIde9efa031ad