Візіт Рычарда Ліпа ў ГДАУ адбыўся ў межах праграмы “Валанцёры ў аграбізнэсе”, якая рэалізуецца прадстаўніцтвам амерыканскай кампаніі CNFA пры падтрымцы агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID).
Наша вандроўка разам з Рычардам Ліп у СВК “Прагрэс-Верцялішкі” адбывалася на аўтамабілі, за рулём якога сядзеў дэкан агранамічнага факультэта ГДАУ Алег Кажанеўскі. Побач са мной перакладчык. Быў нейкі час, калі Алег Часлававіч адказваў на пытанні госця аб універсітэце, факультэтах і кафедрах, прадметах якія вывучаюць студэнты. Мы ж даведаліся, што ва ўніверсітэце горада Мічыган займаецца 48 тысяч студэнтаў, далёка не ўсе з якіх вывучаюць аграрныя навукі.
Каля будынка праўлення гаспадаркі нас спаткаў галоўны аграном Іван Аляксандравіч Галавенка. Размова адбывалася ў канферэнц-зале канторы, дзе Іван Аляксандравіч напачатку пазнаёміў госця са ЗША з накірункам гаспадаркі, структурай пасяўных плошчаў, севазваротамі. У адказ Рычард Ліп расказаў пра свой штат Мічыган з яго унікальнымі кліматычнымі умовамі, якія ствараюцца вялікімі азёрамі, што абмяжоўваюць штат з трох бакоў. У штаце займаюцца вытворчасцю ўсіх садовых і гароднінных культур. Шмат сеюць сланечніку, кукурузы, цукровых буракоў, фасолі, соі, азімай пшаніцы, аўса, ячменю, крыху яравога рапсу і бульбы. Штат трымае першае месца ў свеце па вырошчванні дурніц (галубікі).
Галоўнага агранома больш цікавілі пытанні рацыёнаў кармлення жывёлы, за кошт чаго яна атрымлівае вялікую колькасць пратэіну. І тут аказалася, што ў Амерыцы травяныя сумесі закладваюць амаль без бабовых культур, выкарыстоўваючы розныя віды злакавых траў. У зімовы час буйную рагатую жывёлу кормяць змолатым не надта дробна зернем кукурузы. Уборачныя камбайны абсталяваны не толькі датчыкамі ураджайнасці, але адначасова і датчыкамі вызначэння ўрадлівасці глебы. Універсітэт штата праводзіць даследаванні мінімальнай апрацоўкі глебы, паколькі ёсць патрэбнасць захавання яе ад воднай і ветравой эрозіі. Вялікая ўвага ўдзяляецца вырошчванню покрыўных культур і Рычард расказаў аб вырошчванні для гэтага канюшыны Кіча, якая завезена ў Амерыку з Каўказу. Так, яе вырошчваюць адначасова з кукурузай, каб прыціснуць рост пустазелля. Усё гэта прафесар Рычард Ліп дэманстраваў і на сваім ноўтбуку.
Было цікава паслухаць і аб вопыце амерыканскіх фермераў, якія навучыліся атрымліваць прыбытак не за кошт павелічэння статку кароў, а за кошт зніжэння затрат. Галоўнае каб у летні час для кароў быў свежы травастой, не пераросшы. Выкарыстоўваючы спецыяльныя прэпараты фермер дабіваецца рэгулявання прыхода кароў у ахоту так, што на 2 месяцы яны ўсе разам запускаюцца і можна адпачываць усёй сям’ёй. Вяртаючыся з Верцялішак у Гродна Рычар Ліп гаварыў, што тыя даследаванні, якія праводзяцца ў іхнім універсітэце могуць быць карыснымі для ўмоў Беларусі.
У наступныя дні ў ГДАУ ім былі прачытаны некалькі лекцый для студэнтаў і выкладчыкаў агранамічнага профілю. Аб тэматыцы лекцый можна меркаваць па іх назвах, якія тут прадстаўляем у рускамоўным варыянце: «Использование методов сохранения окружающей среды для снижения численности с\х вредителей и уменьшения миграции пестицидов с полей при возделывании полевых культур», «Интегрированная защита от сорняков», «Биологические способы защиты от сорняков»; «Севообороты», «Экология почв», «Навоз и компост», «Экология вредных насекомых и меры борьбы с ними», «Принципы экологии вредителей полевых культур», «Агроэкология полевых культур и нематоды». Гэтыя лекцыі, якія адбыліся 20-24 лютага, былі цікавымі і пазнавальнымі для будучых спецыялістаў аграномаў.
https://www.ggau.by/nowosti/1314-lektsyi-amerykanskaga-vuchonaga-lipa#sigProIda7c49137a4