16 лютага адбылося паседжанне Савета, асноўным пытаннем на якім была справаздача прарэктара па навуковай працы Сяргея Анатольевіча Тарасенкі аб навуковых дасягненнях універсітэта за 2011 год.
Мультымедыйная прэзентацыя дасягненняў навукі з адначасовым крытычным аналізам недахопаў і перашкод працягвалася амаль гадзіну, але была выслухана прысутнымі з вялікай цікавасцю. Разгляд гэтага пытання на Cавеце паказаў, што навуковая праца вядзецца і вядзецца добра і ёсць перспектывы на развіццё яе ў будучым. Прафесар Уладзімір Каляда паведаміў, што атрымаў паперы, з якіх бачна, што да 40% прыбытку, атрыманага ў выніку навуковых распрацовак, можа быць выкарыстана на заахвочванне навукоўцаў. Праўда, пакуль што няма належных для гэтага бухгалтарскіх дакументаў.
На Савеце рэктар універсітэта Вітольд Песціс уручыў дыпломы ВАКа некалькім супрацоўнікам. Дыплом прафесара атрымала дэкан інжынерна-тэхналагічнага факультэта Таіса Троцкая, дыпломы дацэнта – Наталья Тарасенка і Святлана Брылёва, дыплом кандыдата сельскагаспадарчых навук – Святлана Міхайлава. Тут жа былі ўручаны ганаровыя граматы для факультэтаў, якія атрымалі тры першыя месцы ў спартакіядзе выкладчыкаў “Бадзёрасць і здароў’е” і кубак пераможцам – выкладчыкам агранамічнага факультэта. Далей фотарэпартаж з паседжання Савета ГДАУ.
https://www.ggau.by/nowosti/1310-z-pasedzhannya-saveta#sigProId75c3829246