Карабач Аляксандр Пятровіч - Гродненский государственный аграрный университет

Карабач Аляксандр Пятровіч

Аляксандр Пятровіч Карабач – удзельнік дня факультэта аховы раслін, які адбываецца ў сувязі з 60-мі ўгодкамі ўніверсітэта Пасля таго як я наведаў паседжанне юбілейнай канферэнцыі факультэта аховы раслін 19 мая, у фае спаткаў чалавека, у якога карэспандэнты бралі інтэрв’ю. Ён ўзгадваў выкладчыкаў, у якіх давялося калісьці ў 1955-60 гадах вучыцца. Гучалі прозвішчы Варапаевай, Качуры, Чацверыкова. Апошняга, Васіля Нічыпаравіча,  ён характарызаваў як рэдактара інстытуцкіх прац, як чалавека, які чытаў лекцыі вельмі захапляльна і запамінальна…

Я папрасіў Аляксандра Пятровіча, які, як бачу, заслугоўвае значна большага артыкула расказаць крыху пра сябе і вось што пачуў. Лютаўска-сакавіцкі Пленум 1953 года, які вызначыў шляхі далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, падштурхнуў Аляксандра накіраваць свае ступні ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у якім займаўся з 1955 да 1960 года. З 1960 года працаваў у калгасе “Савецкі пагранічнік” Свіслацкага раёна, з 1961 – на Гродзенскай абласной станцыі аховы раслін пад кіраўніцтвам Кубышынай Ніны Пятроўны, у 1962-63 гадах – галоўны аграном Гродзенскага абласнога ўпраўлення па ахове раслін. З 1966 года працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі галоўным аграномам па тэхнічных культурах, намеснікам начальніка аддзела тэхнічных культур, пасля намеснікам начальніка глаўка, 15 гадоў да 1992 года адпрацаваў  начальнікам глаўка раслінаводства.

У 1992-96 гадах быў старшынёй дзяржаўнай камісіі па даследаванні і рэгістрацыі біялагічных і хімічных сродкаў аховы раслін. Пасля выхаду на пенсію працаваў па 3 гады з вядомымі Французскімі, пасля Японскімі фірмамі. Зараз з 2001 года працуе менеджэрам па рэгістрацыі прэпаратаў у Расійскай фірме “Август”, якая тры гады назад на тэрыторыі Беларусі  пабудавала завод, які выпускае хімічныя сродкі аховы раслін. Усё свядомае актыўнае жыццё Аляксандр Пятровіч Карабач аддаў сельскай гаспадарцы, каб была прадуктовая бяспека  рэспублікі, каб заўсёды быў накрыты стол і ў святы і ў будні, каб ніколі і нікому не давялося пазнаць тыя выпрабаванні, якія выпалі на яго долю ў ваенныя і пасляваенныя гады.

Думаю ў хаце ў Аляксандра Пятровіча ёсць шмат фотаздымкаў з часоў яго вучобы, працы, але тут я зрабіў толькі пару сучасных, якія адлюстроўваюць яго ўдзел ў святочных мерапрыемстваў ГДАУ.

Аляксандр Пятровіч Карабач у фае ГДАУ дае інтэрв’ю нейкім невядомым мне карэспандэнтамНа гэтым фотаздымку Аляксандр Пятровіч Карабач (другі справа) сядзіць побач з былымі і сучаснымі выкладчыкамі, выпускнікамі факультэта аховы раслін

Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда e-mail:Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by