Сарачынскі Леанід Васільевіч - Гродненский государственный аграрный университет

Сарачынскі Леанід Васільевіч

Нарадзіўся Леанід Васільевіч Сарачынскі ў в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці 2 снежня 1937 года. У 1956 годзе закончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум, адслужыў у арміі, папрацаваў на вытворчасці і ў 1960 годзе паступіў у ГСГІ (зараз ГДАУ) на агранамічны факультэт.

На другім годзе вучобы ў сувязі з адкрыццём факультэта аховы раслін групу з 25 студэнтаў перавялі на спецыяльнасць ахова раслін ад шкоднікаў і хвароб. У 1965 годзе закончыў вучобу разам з першым выпускам факультэта. Якраз у гэтым, 2015 годзе, факультэт заканчваюць спецыялісты па ахове раслін 50-га выпуску.

Леанід Васільевіч з удзячнасцю прыгадвае сваіх выкладчыкаў Ганну Рыгораўну Варапаеву, Ніну Пятроўну Кубышыну, Рыгора Барысавіча Сапалёва, Вадзіма Сяргеевіча Талдаева. Пазней на факультэт прыйшлі працаваць ужо выпускнікі Інстытута аховы раслін НАН Беларусі.

Пасля заканчэння інстытута і працы на вытворчасці Леанід Васільевіч паступіў у аспірантуру навукова-даследчага інстытута земляробства па спецыяльнасці "Ахова раслін". Завяршэнне аспірантуры па часу супала з адкрыццём у 1972 годзе інстытута аховы раслін, куды малады навуковец перайшоў на працу. З таго часу і па сённяшні дзень Леанід Васільеіч працуе ў гэтым інстытуце. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 2004 яму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці "Аграномія". Зараз Леанід Васільевіч Сарачынскі працуе галоўным навуковым супрацоўнікам у інстытуце аховы раслін і галоўным рэдактарам часопіса "Земляробства і ахова раслін".

Леанід Васільевіч гаворыць, што цесна супрацоўнічае з кафедрамі факультэта раслін, часта наведвае ГДАУ у якасці старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі і мае магчымасць бачыць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў, якіх выпускае факультэт. Многія выпускнікі паступаюць у аспірантуру інстытута аховы раслін, і таму ўзровень падрыхтоўкі бачны таксама на ўступных экзаменах, на абаронах дысертацый.

Дзяржаўная служба аховы раслін таксама ў асноўным укамплектавана выпускнікамі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, і на сённяшні дзень гэта спецыялісты высокай кваліфікацыі.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/nashi-vypuskniki/2255-sarachynski-leanid-vasilevich#sigProIde41836a47a

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by