Гэта вельмі прыемна, што з аднадзённай паездкі немагчыма змясціць усе фотаздымкі ў адным матэрыяле. Таму, калі там былі прадстаўлены асобы выкладчыкаў на выставе, то тут тэхніка, якой можна нават пахваліцца. І калі раней для мяне сельгастэхніка асацыявалася з “Гомсельмашам” і заводам у Лідзе, то зараз я ведаю, што, як тыя кітайцы ўсе ад дробных да вялікіх прадпрыемстваў заняліся выпускам тэхнікі. І хай сабе там знаходзіцца каля 20% камплектуючых матэрыялаў з-за мяжы, астатнія ж выпускаюцца ў нашай краіне. Нехта нават укантакце патлумачыў, што стары аўтамабіль пафарбаваны ў гэтым годзе ў больш цёмны колер, але ж колькі новай прадукцыі мы пабачылі…
Белагра – вачыма выкладчыкаў ГДАУ (дадатковы фотарэпартаж)
- ГГАУ
- Архивный материал