Перш, чым напісаць гэты матэрыял звярнуўся да загадчыка музея ГДАУ прафесара Уладзіміра Верхася з пытаннем, ці не ведае ён, якімі відамі спорту мог займацца адзін са знакамітых гродзенскіх губернатараў Сталыпін. На што Уладзімір Паўлавіч адказаў, што са Сталыпіным яму не даводзілася сустракацца. Аб гэтым я і сам мог здагадацца, бо чуў, што ўсерасійская рэформа яго імя праводзілася ў пачатку ХХ стагоддзя. Вынікам яе, у адным шэразе з высяленнем у Сібір жыхароў з сучаснай тэрыторыі Беларусі пасля кожнага з антырасійскіх паўстанняў сталася тое, што зараз больш 20% насельніцтва азіяцкай часткі Расіі мае беларускія карані. Адным з губернатараў сучаснасці быў выпускнік нашага ўніверсітэту Аляксандр Дубко, які падчас вучобы разам са сваёй жонкай Эмай сур'ёзна займаліся баскетболам.
На сустрэчы са студэнтамі ГДАУ, якая нядаўна адбылася, сёняшні губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра расказваў, што яго каманда з кіруючых кадраў позна вечарам займаецца хакейнымі трэніроўкамі ў лядовым палацы. Але мы тады яшчэ не ведалі, што губернатар не адмаўляецца і ад гульні ў баскетбол. 9 лістапада гэта падцвердзіла гульня ў аграрным з жаночай камандай універсітэта, якую трэніруе Людміла Дакучаева. Я вельмі здзівіўся, што ў гэтай трэніроўцы прыняў удзел і рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, прыгадаўшы пэўна сваю спартыўную маладосць. Спачатку рэктар выступаў за гасцей, пасля за сваю каманду. Паколькі сам я не прысутнічаў на спаборніцтвах, то і вынікі іх не магу тут паведаміць, але думаю, што нашы дзяўчаты трымаліся годна. Не здарма ж яны ўдзельнічаюць і ў алімпійскіх гульнях і ў чэмпіянатах свету. Да адзначанай медалем перамогі беларускай жаночай зборнай не хавае чуць чуць.
І яшчэ. Да мяне дайшлі чуткі, што Сямён Барысавіч не цураецца роднай мовы, а то за апошнія гады, калі ў Гродна зніклі беларускія школы і класы, яна апынулася ў зусім ніякаватым стане. Ніхто ўжо не звяртае ўвагі, што на вуліцах адсутнічае рэклама па-беларуску. Па шляху да ўніверсітэту чытаю на былым "Спадарожніку" фірмовую афішу – "Родная Сторона", далей "Спорттовары", на новым будынку, пабудаваным на месцы знесенага старога вадзянога млына – "Августовский", а гэта ж твар горада, паколькі побач знаходзіцца чыгуначны вакзал. А яшчэ больш зняважлівай з'яўляецца назва рэстаранчыку "Старый Лямус". Ну навошта там "й"? Лямус быў пабудаваны за дзесяцігоддзі да прыходу на нашы землі расійскіх губернатараў. Магчыма зараз у нас з'явіўся свой, беларускі. І далей колькі здымкаў з трэніровачнага спабоніцтва, якое адбылося ўчарашнім вечарам у ГДАУ.
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда