Калісьці я быў супраць таго, каб замест лекцыйнай залы на ФВМ рабілі кампутарны клас. Бо надта ж шмат патокаў студэнтаў розных факультэтаў праходзіць нават праз нашу кафедру мікрабіялогіі і эпізааталогіі. Але зараз, калі клас адчыніўся і запрацаваў, то думаю, што не варта і пратэставаць было. Выпадкова заглянуў на першыя заняткі ў ім. За кампутарамі адначасова знаходзіліся 16 студэнтаў.
Аўдыторыя пад нумарам 54 адносіцца да кафедры акушэрства, таму і першыя заняткі праводзілі яе выкладчыкі Аляксандр Анатольевіч Козел і Ганна Майсееўна Якімчык. У кампутарны клас студэнты прыйшлі прайсці тэсціраванне па акушэрству. Загадвае класам малады спецыяліст кампутаршчык Мікалай Герашчанка. Праз колькі хвілін адказу на пытанні на экранах кампутараў з’яўляецца дыяграма, якая сведчыць аб тым, якія веды захаваліся па пэўнай тэме ў галовах студэнтаў. На адным з кампутараў Аляксандр Анатолевіч хуценька сам адказаў на пытанні і дыяграма паказала, што веды ён мае стопрацэнтныя. Заставалася за кампутар толькі пасадзіць кагосьці са студэнтаў і такі студэнт адшукаўся. Далей колькі фотаздымкаў з другога кампутарнага класа на ФВМ.
https://www.ggau.by/nowosti/763-novy-kamputarny-klas-na-fvm#sigProIdd05386d467
Матэрыял падрыхтаваны дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі
Мікалаем Таранда