5 – 7 ліпеня 2008 года ў Белгарадскай вобласці адбылася выстава-дэманстрацыя “Дзень Расійскага поля-2008”, якая праходзіла ўжо ў пяты ці шосты раз. На выставе пабывала дэлегацыя ад Рэспублікі Беларусь, у складзе якой быў дэкан ЗІФа Яўген Добрук.
Выстава-дэманстрацыя з’яўляецца ўнікальнай формай паказа інавацый у земляробстве, раслінаводстве, кормавытворчасці. Тут дэманструюцца самыя сучасныя ўзоры тэхналагічных комплексаў сельскагаспадарчай тэхнікі вядучых расійскіх і замежных марак. У рамках такой усерасійскай выставы ёсць магчымасць пазнаёміцца з працай лепшых узораў сельскагаспадарчай тэхнікі і тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур у рэальных палявых умовах.Са слоў Яўгена Альбертавіча я даведаўся, што на выставе кожны сорт пшаніцы ці якой іншай культуры прадстаўлены асобнай дзялянкай, а для тэхнікі ёсць месца, дзе можна развярнуцца і прадэманстраваць яе магчымасці гледачам. І вядома ж, з сабой Я.А.Добрук прывёз шмат літаратуры, атрыманай на выставе. Пазней да гэтай інфармацыі будуць далучаны фотаздымкі з выставы ў Белгарадскай вобласці.
Супрацоўніцтва з Белгарадскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй (БелДСГА) пачалося два гады назад, калі там пабывала дэлегацыя ад ГДАУ у складзе прарэктараў Дудука А.А., Жучко Л.У. і намесніка дэкана ЗІФа Тараса А.М. Далей некалькі здымкаў з часоў той першай паездкі.