Некалькі хвілін перапынку пасля ўручэння дыпломаў ветэрынарным урачам і ў фае ўніверсітэту пачалі збірацца выпускнікі ІТФ. Ды такія ўвабраныя, што дэкан факультэта Гендрых Антонавіч Жолік не ўстрымаўся і зрабіў заўвагу – вось у такім выглядзе трэба было прыходзіць на дзяржаўныя экзамены.
Час быў яшчэ да ўрачыстасці і выпускнікі выкарыстоўвалі яго на розныя сумесныя фотаздымкі. Па традыцыі, характэрнай для факультэта, на ўручэнні дыпломаў маладым спецыялістам прысутнічалі бацькі, а таксама іх другія палавінкі. Як пазней даведаўся з выступу Гендрыха Антонавіча, 30 адсоткаў выпускнікоў маюць ужо свае сем’і.
Аб запатрабаванасці спецыялістаў па перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі гаварыў і рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс. Ён падкрэсліў, што галоўнае, каб у такіх спецыялістаў былі добрыя веды. А як іх не можа быць, калі студэнты гэтага факультэта вучацца старанна. Калі прыходзяць на экзамен на трэцім курсе да мяне па тэхнічнай мікрабіялогіі, то ў заліковых кніжках у большай часткі студэнтаў бачу 8 ці 9.
Дыпломны рэктар уручаў студэнтам па групах, паколькі на факультэце ёсць чатыры спецыялізацыі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/itf/news/4903-dyplomy-atrymali-studenty-inzhynerna-tekhnalagichnaga-fakulteta#sigProIdbe4cffb288
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии