Меню

30 лістапада дыпломы атрымалі 100 выпускнікоў інжынерна-тэхналагічнага факультэта

Здымак адной з груп з рэктарам ГДАУ

У актавай зале шмат знаёмых твараў студэнтаў, якія займаліся на розных спецыяльнасцях па захаванні і пераапрацоўцы расліннай і жывёльнай сыравіны. На трэцім курсе ўсе яны вывучалі тэхнічную мікрабіялогію на кафедры, дзе аўтар гэтай інфармацыі працуе.

У першым радзе выкладчыкі ўніверсітэта. У залу заходзяць рэктар універсітэта Вітольд Песціс і дэкан факультэта Гендрых Жолік. На сцэну іх запрашае намеснік дэкана па завочнай форме навучання Вольга Копаць. Па традыцыі такі сход пачынаецца з дзяржаўнага Гімну РБ. Усе ўсталі і пад музыку самі заспявалі гімн.

Выступіў Вітольд Казіміравіч Песціс, які выказаў шмат добрых напутных слоў, падкрэсліў важнасць набытай выпускнікамі ІТФ спецыяльнасці і пажадаў добрага ўладкавання ў кар’ернай лесвіцы. Са слоў дэкана факультэта Гендрых Антонавіча Жоліка прысутныя даведаліся аб тым, што 80% выпускнікоў завочнай формы навучання ўжо працуюць па спецыяльнасці.

Затым маладыя спецыялісты асобна па групах атрымалі з рук рэктара дыпломы. З падзякай выкладчыкам свайго факультэта, работнікам дэканату выступілі па чарзе 4 старасты груп. Прысутныя выкладчыкі атрымалі букеты кветак і ўсё, урачыстасць завяршылася.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/itf/news/4818-30-listapada-dyplomy-atrymali-100-vypuskniko-inzhynerna-tekhnalagichnaga-fakulteta#sigProId9f8de14979

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Подписаться

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by