Зіма 2014 года атрымалася надзвычай цёплай і амаль уся была ўпрыгожана першацветам і іншымі кветкавымі раслінамі. Падобная зіма ў Гродна была і ў 1983 годзе. І фотаапарат быў пры сабе, але тады не здымаў нічога, бо снегу не было нідзе і хто ж бы даў веры, што 16 студзеня на ўсіх газонах горада расцвілі анюціны вочкі.
У 2014 здымаў цвіценне розных кветак спачатку 6 студзеня, хаця яны квітнелі яшчэ недзе да 14. 18 лютага зноўку можна было бачыць першацветы, але календула ўжо не цвіла. І вось падчас правядзення канферэнцыі, 24 красавіка, на падворках горада цвіла алыча, грушы ды вішні. Пачыналі цвісці і яблыні. Зрабіў некалькі фотаздымкаў, каб захаваць гэту прыгажосць, ды на фоне яе і будынкі на вуліцы Валковіча, дзе месціцца корпус факультэта ветэрынарнай медыцыны, якія хутка будуць знесены.
https://www.ggau.by/nowosti/2018-grodna-velmi-rana-prybra-sya-kvetki-sado#sigProIdd726e00ba4