Меню
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў і канцэртнай праграмы факультэта аховы раслін на сцэне

На імпрэзе факультэта аховы раслін перамагло сяброўства

На самай справе гэтая імпрэза, праведзеная ў гонар двух святаў – 23 лютага і 8 Сакавіка, насіла назву “Бітва палоў”. Мерапрыемства гэта стала ўжо традыцыйным, але патрапіў на яго ўпершыню.

Як пазней патлумачыў дэкан факультэта Павел Барадзін, задачай гэтага спаборніцтва было не настолькі выявіць, хто мацнейшы – хлопцы ці дзяўчаты, але такім чынам адсвяткаваць два святы адначасова, а заадно і больш цесна аб’яднаць студэнтаў між сабою. Студэнты ў камандах былі падабраныя з розных курсаў і нават з першага, што пацвярджае думку, што выйграць не было галоўным у гэтым мерапрыемстве.

Вядучыя задавалі пытанні і я перажываў неяк больш за хлопцаў, калі яны не маглі адказаць на пытанне, і радаваўся, калі нехта не ведаў адказу з дзяўчат. Значыць сілы ўраўноўваліся, а суддзямі ў гэтым конкурсе былі выкладчыкі факультэта аховы раслін на чале з дэканам.

Спаборніцтвы перапыняліся канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі таксама студэнтамі факультэта. Колькі часу прайшло ад пачатку заняткаў, а першакурснікі і тыя ўжо паказвалі сваё майстэрства ў сучасных пастаноўках танцаў. Сярод выканаўцаў песняў пяцікурснік Аляксей Кавалевіч.

Быў нумар-казка, калі па заданні вядучых удзельнікі каманд сумесна выконвалі патрэбныя дзеянні. З залы выступоўцаў студэнты факультэта падтрымлівалі агеньчыкамі ад мабільных тэлефонаў. І вось для аб’яўлення вынікаў спаборніцтва на сцэну паднімаюцца дэкан Павел Барадзін і загадчык кафедры энтамалогіі і біялагічнай аховы раслін Генадзь Журомскі. Такога і  варта было чакаць – перамаглі ўсе. У якасці ўзнагароды торт, шакаладкі і для жаночай паловы ўдзельнікаў цюльпаны. Дэкан удзельнікам спаборніцтваў  ўручыў сертыфікаты, якія даюць студэнтам палёгку пры адпрацоўцы прагуляных заняткаў. Усе засталіся задаволенымі.

У канцы на сцэну была запрошаная супрацоўніца выхаваўчага аддзелу Ірына Пятроўна Таранка, якую Павел Уладзіміравіч Барадзін ад імя свайго факультэта павіншаваў з Днём народзінаў (6 Сакавіка). Пасля выканання разам з гледачамі гімна факультэта, удзельнікі свята зрабілі агульны фотаздымак.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/fzr/news/4937-na-impreze-fakulteta-akhovy-raslin-peramaglo-syabro-stva#sigProIda2ab00dc7e

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Тэги
Поделиться

Подписаться

Новости факультета

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by