Меню
Студэнты факультэта аховы раслін у актавай зале

1 лютага дыпломы атрымалі студэнты факультэта аховы раслін

На гэты раз дэканат ФЗР, які заўсёды запрашае наведаць свае імпрэзы, забыў запрасіць на ўручэнне дыпломаў. Але, паколькі я аказаўся на месцы, то і заглянуў да іх на ўрачыстасць.

Як адзначыў Вітольд Казіміравіч Песціс, калі ён паступаў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (сучасны ГДАУ) на факультэт аховы раслін быў самы высокі конкурс – 6 чалавек на адно месца. Усе дальнейшыя гады факультэт быў прэстыжны. А Ірыня Пятроўна Таранка, якая вяла імпрэзу, пазней сказала, што факультэт праводзіць розныя імпрэзы, якіх не бывае на іншых факультэтах.

Акрамя рэктара выступілі дэкан Павел Барадзін, загадчык кафедры энтамалогіі і біялагічнай аховы раслін Генадзь Журомскі. Праўда, папрасіўшы прабачэння, Вітольд Казіміравіч па справах павінен быў пакінуць імпрэзу да яе завяршэння. Студэнты таксама выступілі з падзякай выкладчыкам, дэканату за працу з імі, павіншавалі са сцэны аднакурснікаў з завяршэннем вучобы ў аграрным.

Дэкан факультэта павязаў стужкі лепшым спарцменам, а затым лепшым актывістам. Ім жы былі ўручаны і дыпломы. Са сцэны асобных студэнтаў сутракалі блізкія з букетамі кветак. Завяршылася ўрачыстасць паўторным праслухоўваннем Гімна Рэспублікі Беларусь.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/fzr/news/4904-1-lyutaga-dyplomy-atrymali-studenty-fakulteta-akhovy-raslin#sigProIdca02530d8b

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by