Асноўная маса вандроўнікаў з 45 асобаў была прадстаўлена студэнтамі розных курсаў факультэта аховы раслін. Цікавасці да знаёмства з рознымі экскурсійнымі аб'ектамі Мінска аказаліся рознымі, і таму атрымаліся тры амаль роўнавялікія групы. Аўтобус зрабіў тры прыпынкі – каля аквапарка, музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і каля дэльфінарыя і заапарка. На першую палову дня разнастайная праграма была забяспечана.
Паехаў паглядзець экспазіцыю музея пасля таго як наслухаўся пра яго ад сына і ўнучкі, якія былі там на два тыдні раней. З музея наша група пешкі, каб паглядзець на горад, дабіралася да будынку цырка, у якім і мне давялося пабываць упершыню ў сваім жыцці. Усе групы вандроўнікаў збіраліся ў назначаны час каля цырка, каб ад'ехаць у Гродна. Дэкан Павел Барадзін адзначыў добрую дысцыпліну ўдзельнікаў паездкі, бо ніхто нікуды ў гэты дзень не спазніўся.
https://www.ggau.by/nowosti/2549-21-listapada-adbylasya-paezdka-minsk-arganizavanaya-prafkamam-universiteta#sigProIdb4bf80b176