Гродненский государственный аграрный университет

Полная версия

Кафедра беларускай і замежных моў

Загадчык кафедры: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Радзюк А.Р.

Юрыдычны адрас: 230023 г. Гродна, вул. Акадэмічная, 10.

Паштовы адрас: 230023, Гродна, вул. Акадэмічная,10, каб. 46.

Тэлефон: +375 (152) 72-12-06

Факс: +375 (152) 74-39-27

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Склад кафедры

Радзюк Аляксандр Рыгоравіч – заг. кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Грабіцкая Ганна Матвееўна – дацэнт

Галубовіч Вольга Пятроўна – ст. выкладчык

Лапа Вольга Уладзіміраўна – ст. выкладчык

Лебедзева Вольга Іванаўна – ст. выкладчык

Ляшчук Анжаліка Іосіфаўна – ст. выкладчык

Асіпчук Аксана Мікалаеўна – ст. выкладчык

Ціханава Вікторыя Паўлаўна – ст. выкладчык

Поклад Дзіна Сямёнаўна – ст. выкладчык

Шлык Іраіда Міхайлаўна – ст. выкладчык

Чакілева Святлана Анатольеўна – ст. выкладчык

Ясюкевіч Алена Анатольеўна – ст. выкладчык

Сталіневіч Наталля Аляксандраўна – ст. выкладчык

Стрыга Наталля Леанідаўна – асістэнт

Бырда Аксана Казіміраўна – асістэнт

Кот Алёна Георгіеўна – асістэнт

Пяржынская Наталля Іванаўна – асістэнт

Касцюкевіч Гражына Антонаўна – заг. вучэбнага кабінета

Ткачова Наталля Віктараўна – лабарант

Дысцыпліны

Англійская мова

Нямецкая мова

Французская мова

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Лацінская мова

Руская мова як замежная

Руская мова як замежная (прафесійная лексіка)

Навуковая дзейнасць

У межах навукова-метадычнай тэмы "Інавацыйныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай і замежных моў у нямоўнай ВНУ", над якой ужо некалькі гадоў працуе кафедра беларускага і замежных моў, вывучаюцца наступныя пытанні:

1. Распрацоўка і выкарыстанне актыўных формаў і метадаў пры вывучэнні замежных моў.

2. Блочна-модульная сістэма навучання і рэйтынгавая ацэнка ведаў студэнтаў.

3. Праблемнае навучанне як адзін з метадаў пры вывучэнні беларускай і замежных моў.

4. Інтэнсіфікацыя самастойнай працы студэнтаў над мовай і метадычнага забеспячэння вучэбнага працэсу.

За кожным выкладчыкам замацаваны пэўны раздзел дадзенай тэмы. Вынікам працы над навукова-метадычнай тэмай з'явіліся: падручнік з грыфам МА "Немецкий язык для сельскохозяйственных вузов", які быў выдадзены ў 2009 г. у Мінску (аўтар Вярэніч М.І.); у 2002 г. выйшаў вучэбны дапаможнік "Немецкий язык для сельскохозяйственных вузов" (аўтар Вярэніч М.І.); у 2011 г. калектывам аўтараў нашай кафедры ў складзе Беззубёнак Т.І., Вярэніча М.І., Яўстратавай І.У., Кудзінавай К.У. выдадзены "Учебник английского языка для сельскохозяйственных вузов", які мае грыф МА. У 2010 г. пад рэдакцыяй Ціханавай В.П. і Вярэніча М.І. выйшаў падручнік "Английский язык для сельскохозяйственных колледжей" у выдавецтве ТетраСистемс і "Хрестоматия по английскому языку", аўтарамі якога з'яўляюцца Лебедзева В.І., Вярэніч М.І., Курачова Г.Г., Барысік В.А.

У межах навукова-метадычнай тэмы "Інавацыйныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай і замежных моў у нямоўнай ВНУ" ў гэтым і папярэдніх навучальных гадах выкладчыкамі нашай кафедры публікаваліся артыкулы навукова-метадычнага характару, якія друкаваліся ў розных рэспубліканскіх зборніках Беларусі, таксама выкладчыкі прымалі ўдзел у навукова-метадычных канферэнцыях.

Кафедра забяспечана неабходнымі метадычнымі распрацоўкамі па ўсіх мовах, якія вывучаюцца ў нашым універсітэце.

Гісторыя кафедры

Гісторыя кафедры пачынаецца адначасова са стварэннем сельскагаспадарчага інстытута. Яе арганізатарам і першым загадчыкам быў удзельнік вайны, выпускнік Тбіліскага інстытута замежных моў Г. М. Надарайшвілі. У розныя гады кафедру ўзначальвалі В. Г. Мызнікаў, А.І. Барысік, канд. філ. навук М.І. Вярэніч, які працаваў тут больш за 25 гадоў.

Сёння прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры (18 чалавек) ажыццяўляе навучанне студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па трох замежных (англійскай, нямецкай, французскай), а таксама беларускай мовах на ўсіх факультэтах універсітэта. Акрамя таго

на асобных факультэтах выкладаецца руская мова для студэнтаў замежнікаў і лацінская мова для будычых ветэрынараў.

У сувязі з узмацненнем практыка-арыентаванага складніка навучальнага працэсу, выкладчыкі актыўна выкарыстоўваюць новыя інавацыйныя падыходы. Каб адпавядаць патрабаванням часу было абноўлена вучэбна-метадычнае забеспячэнне. Сярод найбольш значных выданняў выкладчыкаў можна ўзгадаць падручнікі, якія атрымалі грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Немецкий язык для сельскохозяйственных вузов», «Английский язык для сельскохозяйственных вузов», «Английский язык для сельскохозяйственных колледжей».

У сучасных умовах калектывам кафедры ўзяты накірунак на стварэнне электроных вучэбна-метадычных комплексаў, якія даюць магчымасць інтэнсіфікаваць вучэбны працэс на падставе дыферынцыяванага падыходу і з улікам індывідуальных асаблівасцяў студэнтаў.

Удаскналенне методыкі выкладання замежных, а таксама беларускай і рускай моў у ВНУ негуманітарнага профіля з'яўляецца тэмай навукова-даследчай работы выкладчыкаў кафедры. Камп'ютарны клас дазваляе павысіць эфектыўнасць заняткаў, выкарыстоўваць рознаўзроўневыя падыходы для вызначэння ведаў студэнтаў і іх кантролю.

Неадемнай часткай дзейнасці калектыву з'яўляецца не толькі навучальная, але і навукова-даследчая і выхаваўчая работа. Выкладчыкі прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, кіруюць навукова-даследчай работай студэнтаў.