За 24 гады маёй працы ва ўніверсітэце было некалькі куратарскіх груп, як на аграфаку, так і на факультэце ветэрынарнай медыцыны. Але гэтая група, на мой погляд, была найлепшай. Пачалі з таго, што ў 2017 годзе за выступ на шоу першакурснікаў атрымалі Гран Пры. У наступныя гады яны ўжо дапамагалі падрыхтавацца да гэтай імпрэзы новым першакурснікам факультэта і яны ізноў аказваліся на вышыні.
Урачыстасць пачалася з Гімна Беларусі. Замест рэктара перад выпускнікамі выступіў прарэктар па вучэбнай працы Сяргей Іванавіч Юргель. Затым падзяліўся вопытам іншых выпускнікоў дэкан ФВМ Віктар Віктаравіч Малашка, які падкрэсліў наколькі больш спецыялістаў было запатрабавана ў гэтым годзе, чым было размеркавана выпускнікоў. Выступіла і старшыня дзяржаўнай камісіі на дзяржаўных экзаменах Алена Яўгенаўна Ламан. Здзівіла, наколькі ўсіх студэнтаў яна захавала ў сваёй памяці і для шмат каго знайшла успаміны з тых экзаменаў.
Ад выкладчыкаў быў выступ загадчыка кафедры фармакалогіі і фізіялогіі Віктара Мікалаевіча Бяляўскага. Выпускнікоў на сцэне прадстаўляла стараста другой групы Яна Гапонік. Выкладчыкам былі ўручаны кветкі. Пакуль рабілі здымкі на фоне ўніверсітэта, прыехаў рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс. Тут ён і паразмаўляў з выпускнікамі і разам з імі зрабіў здымкі, якія захаваюцца ў спецыялістаў, падрыхтаваных на факультэце ветэрынарнай медыцыны, на доўгія гады.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/6143-1-lipenya-kalya-50-vypuskniko-fvm-i-try-magistranty-atrymali-svae-dyplomy#sigProId7f2c81feee