29 студзеня дыпломы атрымалі 17 студэнтаў групы, якія працягвалі вучобу пасля заканчэння каледжаў. Незадоўга да гэтага дня заглянуў на здачу дзяржаўных экзаменаў. Раней звычайна на такую імпрэзу выпускнікі заходзілі строем, тут жа перад імі стаяла задача зайсці ў залу, і сесці праз аднаго.
Пасля гучання Гімну Беларусі вядучая Ірына Пятроўна Таранка прадаставіла слова рэктару ўніверсітэта. Вітольд Казіміравіч гаварыў аб тым, наколькі зараз важная і запатрабаваная спецыяльнасць ветэрынарнага ўрача. Прывёў прыклады таго, што важныя пасады ў кіраўніцтве сельскай гаспадаркай займаюць ветэрынарныя ўрачы. Параіў паказаць сябе добрымі спецыялістамі і рухацца па службовай лесвіцы, а ў выпадку нейкіх недарэчнасцей звяртацца ў свой універсітэт.
Ад дэканата выступіла намеснік дэкана Алена Германаўна Смалей. Затым ад імя выпускнікоў было слова ў адказ. Вітольд Казіміравіч уручыў дыпломы, а Аксана Мікалаеўна Вароніс, другі намеснік дэкана, выдала кожнаму нагрудныя значкі, якія да гэтага года не выдаваліся. У завяршэнні адзін студэнт з Афрыкі праспяваў з залы песню “Я люблю Беларусь”.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5592-na-fakultetse-veterynarnaj-medytsyny-adby-sya-vypusk-spetsyyalista#sigProId20a8fa5392