У гэтым годзе факультэт выпусціў 33-ох урачоў ветэрынарнай медыцыны, якія завочна вучыліся пасля адпаведных каледжаў. Пакуль быў час, зрабіў здымкі студэнтаў, якія размясціліся ў зале з інтэрвалам праз адно месца. Паколькі ўсе яны працуюць па спецыяльнасці, правакацыйна задаў пытанне пра тое, колькі атрымліваюць за сваю працу. Дакладна даведаўся, што калі гэта галоўныя ветурачы ў гаспадарках, то зарплата іх знаходзіцца на ўзроўні 1,5 тысячы беларускіх рублёў.
Усе ўсталі, калі з залу ўвайшоў рэктар ўніверсітэта і такім чынам прывіталі Вітольда Казіміравіча Песціса. Урачыстасць распачалася пасля Гімна РБ з выступу Вітольда Казіміравіча. Некалькі цёплых слоў сказала з-за трыбуны намеснік дэкана ФВМ Аксана Мікалаеўна Вароніс, якая перадала пажаданні для выпускнікоў ад дэкана Віктара Віктаравіча Малашкі, які не змог прысутнічаць на ўручэнні дыпломаў. Выступіў і старшыня дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, выпускнік наша ФВМ, які зараз узначальвае ветэрынарную службу Гродзенскага раёна, Сяргей Генадзьевіч Краўцэвіч.
Вітольд Казіміравіч уласнаручна ўручыў дыпломы кожнаму выпускніку. Па традыцыі кожны выпускнік марыць, каб гэты момант застаўся ў памяці.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5556-dyplomy-atrymali-vypuskniki-fvm-zavochnaj-formy-navuchannya#sigProId267c3aeabd