Дзяжурства ў студэнцкім інтэрнаце прыемнае ў буднія дні тым, што ўсе студэнты знаходзяцца на месцы. Ніхто не паехаў да хаты. Не паспеў наведацца ў некалькі пакояў, дзе пасяліліся першакурснікі. Пакінуў іх на наступны раз. Быў усцешаны пытаннем аб тым, куды можна яшчэ схадзіць акрамя драмтэатра, дзе адна першакурсніца бачыла мяне некалькі дзён таму на выступе Гродзенскага камернага аркестра.
У аднаго студэнта запытаўся, як гэта на самай справе яму удалося за год скінуць дзякуючы вучобе 20 кг. У іншага - ну куды ж табе ўжо больш папраўляцца, ды як ні зайду, сустракаю цябе заўсёды на кухні. Адказаў, што аказваецца я прыйшоў у адзін і той жа час. У некалькіх пакоях дзяўчаты чакаюць столяра, каб павесіць на сцяну палічкі, а таксама замацаваць карнізы. Часам не мог устрымацца, каб не пахваліць жыхароў пакоя за той парадак, які адрознівае іх пакой, ад некаторых іншых. Падрыхтоўкай да заняткаў займаліся нават тыя студэнты, ад якіх я гэтага не чакаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5497-vechar-pravedzeny-internatse-fvm#sigProId27800aa272