У гэтым інтэрнаце на вуліцы Парыжскай Камуны пражываюць студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны. Па традыцыі тыя, хто працягвае вучобу пасля каледжаў, пасяляюцца ў інтэрнаце на вуліцы Церашковай. Але ў гэтым годзе ў сувязі з павялічаным прыёмам на факультэт студэнтаў частка першакурснікаў аказалася заселенай таксама на Церашковай, аб чым даведаўся ад студэнтаў яшчэ на лінейцы 1 верасня.
Нягледзячы на тое, што заняткі яшчэ толькі пачаліся, шмат студэнтаў паехалі да бацькоў. У большасці пакояў засталіся па аднаму ці два чалавекі. Адразу наведаўся на кухню на другім паверсе, дзе два студэнты другога курса і адзін першакурснік рыхтавалі вячэру. За столькі часу наведвання інтэрнату, я ўжо добра ведаю, хто са студэнтаў не будзе фатаграфавацца. І ўсё ж некалькі здымкаў у гэты вечар былі зроблены.
Падчас наведвання інтэрнату пабачыў некалькі студэнтаў з маёй куратарскай групы. Перамовіліся з Ягорам Хадаровічам, з якім рыхтавалі матэрыялы да студэнцкай канферэнцыі, якая не адбылася ў сувязі з каронавірусам, але зборнік з публікацыямі выйшаў. Зайшоў да другакурснікаў, з якімі пасябравалі яшчэ на першым курсе і нават разам саджалі дрэвы ў гарадскім парку імя Жылібера. Дарэчы, гэтыя хлопцы зрабілі ў пакоі добры рамонт і ён выглядае вельмі камфортна.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5486-5-verasnya-by-na-sva-m-pershym-dzyazhurstve-nternatse-4#sigProIdfff3e88a75