На днях спытаў нашага аспіранта Станіслава Ляпеева, які займаецца ў нашым універсітэце пчоламі, ці не выкачвалі яшчэ мёд у гэтым годзе. Ён патлумачыў, што ў гэтым годзе ў сувязі з незвычайным для гэтага часу надвор’ем на нашых пасеках, якіх дзве, яны займаюцца рассяленнем пчол, якія падрыхтаваліся да раення.
Тое, што пасека знаходзіцца ў самым цэнтры горада добра, бо калі праводзяцца курсы пчаляроў для ўсёй Беларусі, пад рукою не толькі вуллі розных канструкцый з пчоламі, але і музей навуковага пчалярства. Асабліва частымі гасцямі музея з’яляюцца школьнікі падчас канікул. Пасека на месцы зручная і для правядзення заняткаў у студэнтаў, якія апранаюць спецыяльную вопратку, на галаву сіта і праз хвіліну ўжо каля пчол.
Даводзілася наглядаць, як яны атрымоўваюць матак, для чаго ў маленькія вуллі змяшчаюць рамкі з падрыхтаванымі сотамі для іх, кладуць у соты матачкіна малачко і змяшчаюць туды ці то яйцы ці то лічынкі пчол, адкаладзеныя раней маткай. У гэты раз студэнты з БТФ займаліся перасадкай пчол з нуклеусаў у вуллі, якія размешчаны ў доміку апітэрапіі. Пабачыў, як студэнты ачышчаюць рамкі ад старой вашчыны і праполісу, а таксама як рыхтуюць свежыя рамкі з новай вашчынай. Якраз гэтым і займаліся нашы аспіранты Станіслаў Ляпееў і Таццяна Клімко.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5429-27-tra-nya-dvoryku-fakul-teta-veterynarnaj-medytsyny-rassyalyal-pchol#sigProIdefc0302903
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии