Калі пачуў шум за дзвярыма 15 аўдыторыі, заглянуў туды. На занятках былі студэнты 3-га курса ФВМ, але на гэты раз іншая група, ды і тэма заняткаў іншая. Наколькі зразумеў, студэнты вучыліся браць кроў у сабак і пасля вызначаць біяхімію яе.
Як і ў мінулы раз студэнты былі са сваімі сабакамі, пра пароды якіх я наўмысна запытаў – коргі, кітайская чубатая, стаф. У кітайскай чубатай ножка была ўжо перавязаная, але яна з вялікай цікаўнасцю глядзела, як бралі кроў ужо ў стафа. Стаяла і выглядала з-за спінаў студэнтаў. Заняткі праводзілі адначасова два выкладчыкі Зміцер Воранаў і Аляксандр Доўгі. Сабакі паводзілі сябе надзвычай спакойна. Крыху хавалася ад майго фотаапарата коргі і час ад часу падавала голас. Заняткі былі цікавымі для ўсіх студэнтаў групы і кожны спрабаваў выканаць нейкае заданне – патрымаць сабаку, выканаць забор крыві, зрабіць аналіз па вызначэнні, напрыклад, “СОЕ” і інш.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5384-izno-na-zanyatkakh-pa-klinichnaj-dyyagnostytsy-buduchykh-veterynarnykh-uracho#sigProIdb91f4752cc
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии