Зранку каля корпуса факультэта ветэрынарнай медыцыны заўважыў студэнтаў і некалькі сабак. Запытаўся, што гэта такое адбываецца. Адказалі, што прыйшлі на клінічную дыягностыку. Сярод прысутных большая частка знаёмых – мае куратарскія студэнты, якія займаюцца на трэцім курсе.
Праз нейкі час заглянуў ў адну з аўдыторый, дзе ў іх праходзілі заняткі. Галоўным, на кім дацэнт Дзмітрый Воранаў дэманстраваў правядзенне дыягностыкі, быў кот, які спакойна сядзеў на стале. Расказ дацэнта зацікавіў не толькі студэнтаў, але і мяне. Насупраць пацыента сядзеў хатні трус. Крыху далей два сабакі. Бывае, што патрапляю на заняткі, калі хатнім жывёлам праводзяцца аперацыі.
Наяўнасць у студэнтаў сваёй хатняй жывёлы сведчыць аб іх сапраўднай любові да ўсяго жывога, а значыць і да аб’ектаў іхняй будучай працы. З 2020 года павышаны набор студэнтаў на факультэт ветэрынарнай медыцыны. А гэта азначае, што конкурс сярод абітурыентаў, якія будуць паступаць на факультэт, можа быць меншым, што падвысіць шансы для паступлення.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5369-na-zanyatki-studenty-fvm-khodzyats-sa-svaimi-khatnimi-vykhavantsami#sigProId2cdadd49ce
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии