20 лютага два дзясяткі школьнікаў з Васілішак наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Спачатку яны пабывалі на кафедры анатоміі, а затым зайшлі ў корпус ФВМ. У адной з аўдыторый іх ужо чакалі мікраскопы, дзякуючы якім нашы госці пазнаёміліся са спораўтварэннем плесневых грыбоў родаў Penicillium і Alternaria. Паглядзелі, як пад мікраскопам выглядаюць стрэптакокі і стафілакокі.
Акрамя гэтага расказаў ім крыху пра гісторыю будынка, у якім размяшчаецца факультэт. З кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі школьнікі накіраваліся на кафедру акушэрства, з якой іх пазнаёміў Аляксандр Доўгі. На гэтым знаёмства школьнікаў з ФВМ завяршылася і яны адправіліся ізноў да корпуса БТФ, адкуль на аўтобусе пераехалі знаёміцца з агранамічным факультэтам.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии