5 снежня ў актавай зале галоўнага корпуса ГДАУ адбылося ўрачыстае ўручэне дыпломаў выпускнікам завочнай формы навучання на ФВМ. 39 студэнтаў атрымалі дыпломы з рук рэктара ўніверсітэта, пасля таго, як пасля заканчэння каледжаў завочна завяршылі вучобу ва ўніверсітэце. У сваіх выступах рэктар Вітольд Песціс і дэкан факультэта Віктар Малашка адзначалі, наколькі гэта патрэбная спецыяльнасць і прывялі прыкдады шматлікіх запросаў на спецыялістаў ад кіраўнікоў СПК.
Выпускнікі гэтага года людзі рознага ўзросту, нехта захапіў з сабою дзяцей дашкольнікаў, а стараста курса Алена Ленец пахвалілася, што ў гэтым годзе яе дачка паступіла таксама ў ГДАУ на эканамічны факультэт. У сваім выступе яна сказала, што не параіла дачцы паступаць на ветурача, бо ведае на ўласным вопыце, наколькі гэта складаная і цяжкая праца. У канцы свайго выступу з падзякай выкладчыкам за вучобу яна і сама папрасіла даць ёй аднаго ці двух выпускнікоў на працу. Не са свайго выпуску, бо большасць даўно працуе на пасадах урачоў ветэрынарнай медыцыны, а са стацыянару, выпускнікі якога атрымаюць дыпломы бліжэй да лета наступнага года. На мой погляд з просьбай яна спазнілася, паколькі размеркаванне іх ужо адбылося.
Два разы ў гэты дзень гучаў Гімн Рэспублікі Беларусь. Выкладчыкам факультэта былі ўручаныя кветкі і на развітанне зроблены разам з імі здымкі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5259-dyplomy-atrymali-vypuskniki-fakulteta-veterynarnaj-medytsyny-2019#sigProIdd0aa6e4b38
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии