Быў вечар апошняга дня адпачынку студэнтаў. Заканчвалася нядзеля. Ішоў міма інтэрнату і вырашыў паглядзець, як там жыццё студэнтаў, якія ў будучым стануць ветэрынарнымі ўрачамі.
Падчас наведвання інтэрнату сустракаю студэнтаў, якія добра паказалі сябе ў шоу першакурснікаў гэтага года. Хлопцы рамантуюць свой новы пакой, у які збіраюцца на днях перасяліцца. Праз нейкі час вяртаюся да іх, бо чую, што нехта спявае гімн Украіны. Аказалася, што на першым курсе вучыцца студэнт з гэтай краіны. Прыемна. Цікава, ці спяваюць свой гімн нашы студэнты, калі бываюць у іншых краінах?
У адным з пакояў застаю Кацю Шуліцкую, якая дзеліцца тым, што на спартыўных спаборніцтваў студатрадаўцаў па мнагаборству на рэспубліцы яна заняла другое месца. Мікалай Малашчанка, як і звычайна, заняты вучобай. Нездарма ж яго партрэт, як выдатніка вучобы, вісіць каля дэканата ФВМ. У калідоры сустракаю Міхаіла Брусевіча, які з сумкамі толькі што прыехаў з хаты.
Стукаюся ў пакой да дзяўчат і там бачу, як яны аб чымсці размаўляюць з Іванам Пушкаровым з трэцяга курса. У наступным пакоі тры дзяўчынкі заяўляюць, што я іх ужо здымаў раней. Але ўсё ж рашаюцца паўтарыць здымак за тым жа сталом. Мой куратарскі студэнт Ягор Хадаровіч заняты гульнёю ў ноўтбуку. Тут жа яшчэ прысутнічаюць Паша Рудзь і Аліна Нагорная. Першакурснікаў застаў за вячэрай, а Віялета Хартановіч пахвалілася, што яна ў гэтым годзе прызнаная лепшым камандзірам штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Беларусі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/fwm/news/5247-chargovae-navedvanne-internatu-fvm#sigProId4cbc8cd78d
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии