У гэтым годзе факультэт падрыхтаваў 46 маладых спецыялістаў ветэрынарнай медыцыны, сярод якіх студэнткі з Літвы і Казахстану.
У пятніцу, 5 ліпеня, адбылася традыцыйная ўрачыстасць уручэння дыпломаў, якая праходзіла па той жа схеме, як і на іншых факультэтах. Пасля выканання гімна РБ выступіў рэктар ГДАУ Вітольд Песціс, затым дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны Віктар Малашка, дацэнт кафедры акушэрства і тэрапіі Аляксандр Козел. Старшыня студэнцкага прафкаму ўзнагародзіла граматай аднаго з лепшых студэнтаў факультэта Святаслава Раманчука. Ад імя выпускнікоў выступіў з-за трыбуны з падзякай за працу выкладчыкам факультэта Марк Крузь. Быў таксама і выступ ад імя бацькоў маці Аляксандры Крыловай Інгі Крыловай.
На гэтым атрыманні дыпломаў выпускнікамі ГДАУ 2019 года завяршыліся. Усім шкада было развітвацца. Зараз Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт чакае паступлення новых абітурыентаў на першы курс, у сувязі з чым з 12 да 17 ліпеня будуць прымацца дакументы на бюджэтную форму навучання. З 12 ліпеня і да 4 жніўня прыёмная камісія будзе прымаць дакументы на платную форму навучання.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5103-aposhnimi-atrymali-dyplomy-studenty-fakulteta-veterynarnaj-medytsyny#sigProId628dd4e742
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии