Калі паглядзець на шоу пешакурснікаў, то ў 2017 годзе студэнты факультэта ветэрынарнай аказаліся на першым месцы, у 2018 новымі першакурснікамі атрыман Гран Пры. Здаецца з выкладчыкаў факультэта гэтаму радаваўся толькі аўтар гэтых радкоў. Тым больш, што і падчас КВН, які праходзіў 4 красавіка прысутнічалі толькі студэнты ФВМ.
Наша факультэтская каманда была ці не найбольшая за іншых. Такой жа вялікай была яшчэ каманда БТФ. У аграномаў выступалі за каманду тры чалавекі, але асноўная нагрузка была вытрымана двума студэнтамі – Максімам Раманюком і Арцёмам Несцеруком. Накіраванасць жартаў была крыху аднабаковай, але гэта не перашкодзіла камандзе агранамічнага факультэта заняць першае месца і, магчыма, заслужана.
Не было вялікай зладжанасці ў каманды будучых ветэрынарных урачоў. Неяк з боку адчувалася прысутнасць у ёй студэнта другога курса Ягора Зайцава, без якога немагчыма было бы два гады таму на шоу першакурснікаў атрымаць дыплом за першае месца. Быў вельмі расчараваны і першакурснікам Антонам Сарокіным, выхад якога на сцэну ў мінулым годзе дапамог камандзе атрымаць Гран Пры.
І ўсё ж, нават аб’яўленае трэцяе месца было радасным для мяне, як выкладчыка, але не такім радасным для удзельнікаў, якім хацелася бы мець больш высокае месца ў гэтай гульні.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/4990-tretsyae-mestsa-kamandy-fvm-pa-kvn#sigProIdf7c68de007
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии