26 сакавіка праходзіў універсітэцкі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства сярод дзяўчат 7 факультэтаў універсітэта. Пры ўваходзе ўсім раздавалі квіткі, з дапамогай якіх можна было прагаласаваць за ўдзельніцу ў намінацыі “Міс сімпатый гледачоў”.
Адразу выглядзеў, што буду галасаваць за дзяўчыну пад нумарам 3. І якое ж было маё здзіўленне, калі аб’явілі па прозвішчах усіх удзельніц! Аказалася, што пад трэцім нумарам выступала студэнтка нашага факультэта ветэрынарнай медыцыны, з якой часта бачыўся ў перапынках, ды і падчас наведвання інтэрнату. А тут і не пазнаў…
У імпрэзе былі задзейнічаны і іншыя студэнты ФВМ. Уладзіслаў Федаровіч удзельнічаў у танцавальным нумары, які паставіла студэнтка іншага факультэта. Ён так і патлумачыў, што нікому не можа адказаць. Гэта дзякуючы і яго намаганням першакурснікі нашага факультэта восенню заваявалі Гран-Пры на “Шоу першакурснікаў - 2018”.
У праграме ўдзельнічаў і яшчэ адзін студэнт першага курса ФВМ – Мікалай Малашчанка. У дзень конкурсу на сцэну быў дастаўлены раяль. Будучы ветурач так класна выканаў два музычныя творы, адзін з якіх, прадпалагаю, гэта “Сабор Парыжскай Богамаці”. На фоне таланту, Мікалай і займаецца, можна сказаць, на выдатна. Мы пазнаёміліся з яго маці, калі яна прыязджала з далёкай Рэчыцы. І сапраўды, яна можа ганарыцца такім сынам.
У гэты вечар на конкурсе прысутнічалі нашы госці з Цюменскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Не вытрымаў і запытаў рэктара гэтага ўніверсітэта Бойка Алену Рыгораўну – за каго прагаласавала ваша дэлегацыя. Адказ быў такі – за трэці нумар. Віталіна Селівончык у гэты вечар стала “ Каралева Вясна ГДАУ -2019” і ў дадатак “Міс сымпатый гледачоў”.
Віталіна будзе ўдзельнічаць 10 красавіка ў абласным конкурсе “Каралева Вясна - 2019”, які адбудзецца ў нашай актавай зале. А мне хочацца пажадаць ёй перамогі, што зрабіць будзе нялёгка! Але пабачым!
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
- Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/fwm/news/4986-studentka-fvm-vitalina-selivonchyk-atrymala-tytul-karaleva-vyasna-gdau-2019-goda#sigProIde7d67cc2a9
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии