Некалькі дзён таму пяцікурснікі ФВМ яшчэ здавалі дзяржаўныя экзамены, на якія заглянуў каб зрабіць здымак. За трыбунай адказваў тады Глотаў Вадзім. І тады ж быў запрошаны наведаць уручэнне дыпломаў, якое і адбылося 1 лютага.
Кожнаму студэнту хацелася атрымаць дыплом з рук рэктара ўніверсітэта. Роўна ў 12 гадзін у канферэнцзалу зайшлі Вітольд Казіміравіч Песціс разам з дэканам факультэта Віктарам Віктаравічам Малашкам. Прысутнічалі намеснікі дэкана і некалькі выкладчыкаў факультэта. Народу было няшмат, паколькі вучобу завяршыла невялікая група студэнтаў, якія займаліся па скарочанай форме навучання.
Вітольд Казіміравіч выступаў перад выпускнікамі доўга, робячы галоўны акцэнт на запатрабаванасці прафесіі ветэрынарнага ўрача. Пажадаў, каб праз шмат гадоў, нават калі хто з іх будзе займаць высокія пасады, да аднакурснікаў звярталіся проста на ты, не забывалі, што столькі гадоў былі сябрамі. Пажадаў добрага шляху у абранай прафесіі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/4902-1-lyutaga-vypuskniki-fvm-atrymali-dyplomy#sigProIdee18e3e382
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии