Меню

Першае дзяжурства ў новым навучальным годзе ў інтэрнаце факультэта ветэрынарнай медыцыны

Нарэшце дачакаўся, што ў графіку дзяжурстваў патрапіў у інтэрнат, дзе пражываюць студэнты маёй куратарскай групы. Хоць я і бываў у ім раней, але зараз інтэрнат на вуліцы Парыжскай камуны падаўся мне нейкім святлейшым і весялейшым. Хацелася пабачыць як сваіх студэнтаў, што перайшлі ўжо на другі курс, так і першакурснікаў, якія памятаюць мяне як фатографа падчас першай лінейкі.

Трэба агаварыцца, што час быў ужо надта вячэрні.  Пацікавіўся як вучоба, як умовы пражывання і нават не паверыў сабе, што студэнты далі згоду фатаграфавацца для ўніверсітэцкага сайта. А пачалося з двух дзяўчат з першага курса, якія ўжо гатовыя былі адыйсці да сну. Адна з іх была за ноўтбукам, а іншая рыхтавалася да заняткаў па лацінскай мове. Фатаграфаваліся хто з ручніком, хто з патэльняй, а хто і з гітарай. Першы тыдзень вучобы зусім не цяжкі, пакуль амаль ва ўсіх адбыліся толькі лекцыі.

Заглянуў і да старшакурснікаў. Пасля практыкі хтосьці рыхтаваў справаздачу пра яе. Яшчэ адзін вечар размоў са студэнтамі быў прыемным адчуваннем таго, што ўсе яны радуюцца прыходу знаёмага выкладчыка, які нават нічога не выкладае на факультэце. Але па навуцы мы будзем супрацоўнічаць з некалькімі студэнтамі ФВМ, праводзіць даследаванні і ўдзельнічаць ў навуковых канферэнцыях. Студэнты ФВМ, якія працягваюць вучобу пасля каледжаў пражываюць у іншым інтэрнаце.

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Подписаться

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by