Думаю, што і на іншых факультэтах адбывалася тое ж, бо 1 верасня ў іх адбудзецца традыцыйная лінейка. Першакурснікам трэба было запоўніць дамовы і ўзяць накіраванне на пасяленне ў інтэрнаты ўніверсітэта. Мае знаёмыя мінчане, якіх памятаю яшчэ па падачы заяў на паступленне Юлія Гутар і Іван Валадзько, прайшлі падобную рэгістрацыю першымі, паколькі рана прыехалі на цягніку з Мінску.
Кожны першакурснік прыехаў не без свайго скарбу. Таму пераносіць вялізныя сумкі ім дапамагалі бацькі, браты, сёстры. Самае галоўнае, што ёсць куды пасяліцца, хоць у гэтым годзе на факультэт ветэрынарнай медыцыны набралі крыху больш студэнтаў, чым у мінулым. Сустрэў сваіх землякоў з Баранавічаў. Іх сын у мінулым годзе паступаў у медыцынскі ўніверсітэт, у гэтым рашыў, што будзе вучыцца на ўрача ветэрынарнай медыцыны.
У дэканаце два хлопцы з Гродна прасіліся, каб іх запісалі ў адну групу. Намеснік дэкана Алена Смалей патлумачыла, што спісы ўжо складзеныя і сябры (а іх 4 асобы) будуць бачыцца штодня на лекцыях, а мяняць ужо нічога не будуць. Так супала, што 31 жніўня з’яўляецца Праваслаўным Днём ветэрынара. У гэты дзень будучыя ветэрынарныя ўрачы ўпершыню прыехалі на вучобу.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/4474-31-zhni-nya-na-fvm-studenty-rassyalyalisya-internaty#sigProIda46cbaf216
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии