Колькі разоў ужо гаварылі, што пакуль студэнты першага курса рыхтуюць сваю праграму да шоу, яны адстаюць у вучобе. У гэтым годзе давялося перажываць як ніколі, бо каманду ФВМ прадстаўлялі амаль што толькі студэнты 2-ой групы - маёй куратарскай. І у той жа час, якія таленты сярод іх адкрыліся?! Такія студэнты проста не могуць быць адсталымі ў вучобе, хоць зараз асобныя і перажываюць, як бы гэта не вылецець з універсітэту.
Кожны факультэт рыхтаваўся. У кожнай групы ўдзельнікаў былі свае куратары са старэйшых курсаў. Пры нагодзе я часцяком наведваў рэпетыцыі не толькі сваіх студэнтаў, але і студэнтаў з ІТФ і ЭФ, якія для гэтага выкарыстоўвалі фае ўніверсітэта ад кафедры фізічнай культуры да 6, а то і да 3-цяй лекцыйнай залы. Не доўга давялося мяне прасіць каб зняўся ў фільме першакурснікаў ФВМ. Разам з куратарамі падрыхтоўкі мы станцавалі нешта пад Бузаву, праўда хацелася б, каб і для мяне быў адведзены нейкі час для рэпетыцыі.
На шоу мы з’явіліся з куратарам першай групы ФВМ Інай Міхайлаўнай Лойка. Два месцы за столікам заставаліся вольнымі і да нас прыселі бацькі, як пасля аказалася, Ягора Зайцава. Ягор, які на шоу выконваў ролю Клоўна, запрасіў на імпрэзу не толькі бацькоў, але і двух сваіх бабуль. Выступалі ветфакаўцы другімі пасля першакурскнікаў факультэта аховы раслін. Першымі выступаць заўсёды цяжка, у нашай каманды таксама былі асобныя непаладкі з мікрафонамі, незалежныя ад іх затрымкі.
Пасля выступу яны спыталі ў мяне, а як рэагавалі ўдзельнікі журы шоу. Адказаў, што ўсё было на ўзроўні і апладысментаў журы не шкадавала. Пазней гэта пацвердзілася. Але я павінен быў адлучыцца і выступіць на прэзентацыі альманаха “Горад Святога Губерта”, дзе змешчаны мой не маленькі артыкул. Няхай выбачаюць эканамісты і БТФаўцы, але іх выступленняў з-за гэтага не пабачыў. Вярнуўся. Пакуль журы вырашала лёс удзельнікаў шоу, студэнты танцавалі і я далучыўся да іх.
Нарэшце вынікі. Спачатку спонсары ўзнагародзілі лепшых студэнтаў у розных намінацыях, пасля Фёдар Мікалаевіч Лявонаў і Рамуальда Мечыславаўна Пінюта аб’явілі месцы, занятыя камандамі і выдалі сертыфікаты на розныя сумы грашовых узнагарод. Каманда першакурснікаў факультэта ветэрынарнай медыцыны атрымала Дыплом I ступені. І хай сабе Гран-Пры дастаўся факультэту бухгалтарскага ўліку, першае месяца таксама вельмі ганаровае. І я зараз думаю, як жа мне пашанцавала з маімі куратарскімі студэнтамі!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/3301-shou-pershakursnika-2017-adbylosya#sigProIdef9053fa65
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии