Спярша патрапіў на выхаваўчую гадзіну першай групы, якую праводзіла загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Іна Міхайлаўна Лойка. Гэта была разведка. Даўно не быў у ролі куратара студэнцкіх груп. Перапісваемся часам у кантакце, дзе 2-я група аформлена асобна. Я у складзе гэтай групы таксама. Таму бачу, якія пытанні хвалююць студэнтаў. Як, напрыклад ідзе збор для калектыўнага наведвання кінатэатра “Чырвоная Зорка”.
Да выхаваўчай гадзіны ў мяне было ўражанне, што нашых першакурснікаў цікавяць толькі вучоба і яшчэ раз вучоба. З радасцю даведаўся, што частка першакурснікаў факультэта ўжо ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да “Шоу першакурснікаў”. А ў пятніцу, 22 верасня другая група ўдзельнічала ў кніжным кірмашы, які быў прысвечаны 500-м угодкам беларускага кнігадрукавання і адбываўся на тэрыторыі Новага Замка.
Нашы студэнты актыўна ўдзельнічалі ў адказах на пытанні, якія задавала бібліятэкар Святлана Бялоцкая, старанна стараліся нешта напісаць на бяросце, прымяралі капялюшы, фатаграфаваліся. Пазней мы разам наведалі тэрыторыю Старога Замку. Гэта быў дзень, калі я змог запамятаць як клічуць маіх студэнтаў. Некалькі разоў пачуў зварот да сябе так, як і прадставіўся на першай сустрэчы. Мікола, а мяне клічуць Мікіта, а мяне – Юля. Так прадстаўляліся студэнты, якія адчулі, што я не ведаю як іх называць.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/3252-vykhava-chyya-gadziny-adbylisya-pershaga-kursa-fvm#sigProIdc206604f6d
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии