Апошнія гады на факультэце ветэрынарнай медыцыны конкурс абітурыентаў складае больш за два чалавекі на месца. Нават з першага погляду бачна, што кантынгент першакурснікаў сабраўся дастаткова моцны. Першымі былі прадстаўлены студэнтам куратары груп. Аўтару ў гэтым годзе пашчасціла – дасталася не толькі другая група, але і ўвесь курс.
Перад першакурснікамі выступілі дэкан факультэта Віктар Малашка, а таксама дацэнт Мікалай Кузняцоў, які параіў студэнтам праяўляць актыўнасць, удзельнічаць у навуковых даследаваннях па розных ветэрынарных дысцыплінах, а таксама падтрымаць валанцёрскі рух дапамогі бяздомным жывёлам, распачаты студэнтамі старэйшых курсаў.
На гэтай сустрэчы студэнты запоўнілі розныя паперы і анкеты са сваімі дадзенымі. Тут жа былі прадстаўлены старасты груп. У першы год навучання першакурснікаў у корпусе факультэта амаль не будзе бачна, агульнаадукацыйныя прадметы раскіданыя па іншых карпусах. Як куратар, спадзяюся, што ніхто з першакурснікаў не стане запускаць вучобу ад самага пачатку навучання.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/3236-posle-rachystaj-linejki-pershakursniki-fvm-sabralisya-lektsyjnaj-zale#sigProIdcf61a4ee8b
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии